Рым (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рым, Рыма — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Рым або Рыма (Rim, Rimo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рымейка, Рымель, Рымут, Рымальд, Рымгальд, Рымар, Рымард, Рымконт, Рыман, Рымант (Рымунд), Бутрым (Будрым, Батрым), Кантрым, Эйрым (Айрым, Акрым). Адзначаліся германскія імёны Rimicho, Riemel, Rymut, Rimald, Rimigaud, Riemer, Rimmert, Rimigundus, Rimann, Rimunt (Rimund), Bauderrim, Gondarim, Eckrim (Agrimus).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rym, Rymko (Rymka), Rymel, Rymina[5], Rymsza, Rymbołt[6], Rymut, Rymund[7].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Remut[8].
У Прусіі бытавала імя Butrymme[b][11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis Andreas Rimowicz (1492 год)[12]; на имя: Михна Римовича Урбана, писаря местцкого (каля 1510 году)[13]; дядиная моя Богдановая Римовича (каля 1516 году)[14]; Ян Рымовичъ… Станислав Римович[15], Рымъ Бутьковичъ[16] (1528 год); Рим Кготовтович (1536—1537 гады)[17]; Кежанская волост… Рым Якович… бояре путные к тому двору Мусницкому… Рым Мицевич (1 ліпеня 1542 году)[18]; войтъ Рымъ Мартиновичъ (1554 год)[19]; Довкговский стрелец… Рими Янчевичу (1557—1558 гады)[20]; Chwiecko Rimowicz (2 траўня 1558 году)[21]; Chwietko Rimo (1563 год)[22]; Юрыи Рымовичъ (1565 год)[23]; Станиславъ Римовичъ… Болтромей Римовичъ Кербель[24], Петръ Римовичъ[25], Миколай Римовичъ[26], Римъ Еневичъ[27], Щастный Станькевичъ Рымовичъ[28] (1567 год); Rym Gryciewicz z synem Stanisławem (30 студзеня 1585 году)[29]; Rim Marcinowicz (24 сакавіка 1594 году)[30]; чоловек… Рымъ Кирдевичъ зъ сынми своими: Воитехомъ, Жыкгимонтомъ, Павломъ (10 чэрвеня 1594 году)[31]; земенину гдрьскому повету Вилкомирского пну Миколаю Станиславовичу Римовича Орлю (7 лютага 1596 году)[32]; возны гарьский повету Вилъкомирского Станиславъ Римовичъ… ja Stanislaw Rymowicz[33] (3 верасьня 1596 году); Я Станиславъ Римович (14 верасьня 1596 году)[34]; Станислав Рымович, возны повету вилкомирского властною рукою (1597 год)[35]; Мартин Рымовичъ… Рым Бутевич… Юры Рымович (XVI ст.)[36]; Rym Misiewicz… Rym Marciewicz (20 лістапада 1604 году)[37]; Rymie (1744 год)[38][c].
Remove ads
Носьбіты
- Міхна Рымавіч Урбан — ковенскі мескі пісар, які ўпамінаецца ў 1510 годзе
- Багдан Рымавіч — ашмянскі баярын, жонка якога ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Ян Рымавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Рымавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рым Буцькавіч — шайвянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рым Готаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
- Рым Пятровіч — цівун маёнтку Візгірдзішак, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[50]
- Ян Эразмусавіч Рымовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[51]
Рымовічы[52] (Rymowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[53].
Рымовіч (Rymowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[54].
На 1904 год існавала сядзіба Рым Забалоцьце ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[55].
На 1909 год існавала ўрочышча Рымаўшчына ў Менскім павеце Менскай губэрні[56].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рымавічы, на гістарычнай Вількаміршчыне — Рымішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -рым- зь летувіскай мовы rìmti 'супакойвацца', ramùs 'спакойны'[3] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
- Таксама:
- Рымін (адзначалася старажытнае германскае імя Rimin[39]): на гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Рымінка;
- Рымун (адзначалася германскае імя Rimone[40]): Родъ Римуновъ (1567 год)[41], з роду Римунов (15 верасьня 1568 году)[42], Rymuny (1744 год)[38];
- Рымід, Рымэд (адзначалася германскае імя Remed[43]): Rymidowicz (1500 год)[44], Kazimierz Rymedowicz (1795 год)[45];
- Рымгід: у волости Меречскои… земль пустовъскихъ, названыхъ Рымъкгидовъщина (16 лютага 1566 году)[46]
- Рымгод: земян господаръских… Мис Рилгодович, брат его Станиславъ (паводле публікатараў, мае чытацца як Мис Римгодович; 7 лістапада 1523 году)[47], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Гудрымовіч (Gudrymowicz)[48];
- Рымад: Янъ Рымадовичъ (1567 год)[49]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads