Савірым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Савірым, Саўрым — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Сава або Савас (Soava, Savas[1]) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4]. Такім парадкам, імя Савірым азначае «непарушнае сонца»[5]. Адзначалася германскае імя Saugrin[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совириму Обольчанину земля пашная пустая y-в Оболцох[7], Совиримовъ пустыи след[8] (1440—1492 гады); у Кернове Совириму Тителевичу два чоловеки (7 лістапада 1442 году)[9]; землицу Совримову (6 жніўня 1493 году)[10]; у бояръ василишьских, на имя у Станка Соврымовича (25 ліпеня 1503 году)[11]; людеи наших шести служебъ, на имя Соврима Тексевича (6 чэрвеня 1506 году)[12]; земль пустовскихъ… Совримишки (29 красавіка 1527 году)[13]; Воитько Совъримовичъ (1528 год)[14]; Ян Совримович (1538 год)[15]; челед… Дорота Севримова (3 сакавіка 1587 году)[16]; Saurymowicz (1663 год)[17]; Antoni Sawarymowicz (23 ліпеня 1764 году)[18]; Antoni Sabrymowicz (9 лютага 1791 году)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Савірым Абальчанін — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Савірым Тыцелевіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1442 годзе
- Станька Саўрымавіч — васіліскі баярын, які ўпамінаецца ў 1503 годзе
- Барбара Аўгуштынава Саўрымавіча — літоўская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1525 годзе[20]
- Войтка Саўрымавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Саўрымовічы[21] (Sawrymowicz) гербу Белая Ружа — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[22].
Сяўрымовічы (Siaurymowicz) гербу Сьвежэнтаў — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[23].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads