Убарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Убарт (Юбарт), Убэрт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Убэрт (Ubert) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова уг- (гуг-) (імёны ліцьвінаў Убер, Югель, Уграт; германскія імёны Uber, Hugel, Hughrat) паходзіць ад германскага hugu 'думка, дух мысьленьня'[2], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[3].

Адпаведнасьць імя Упарт германскаму імю Ubert (Upert, Hubert) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Янко Юбортовичъ (12 лютага 1555 году)[5]; Katarzyna Ubertowa (1812 год)[6]; Weronika Ubert (1821 год)[7].

Remove ads

Носьбіты

Убарты (Ubart) — прыгонныя зь вёскі Заскавічаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[8].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Убярцы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads