Жыбарт
мужчынскае асабістае імя (Siegbert) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыбарт (Жыбэрт, Жыбірт, Шыбарт), Зыбарт (Зыбэрт, Зібарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Зігберт або Зіберт, пазьней Зыбэрт або Зыбарт (Sigbert, Sibert, Sybert, Siebart, Zybarth[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Кібарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Kibart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zybart (Zybert)[6].
У 1646 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Daniel Sibert, Elbingensia Borussus[7]. У Прусіі бытавала прозьвішча Siebert[8][9][10], у ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Sibart[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Жиборту земля Монивидова (1440—1492 гады)[12]; coram Zyborth Chothko (1455 год[a][13], 1490 году[14]); coram 5 testibus, coram Petro Chothko Zyborthovycz (1473 год)[15]; Ego quidem nobilis Petrus Chothko Zyborth[16], coram Chothkone Zyborth[17] (1483 і 1486 гады); coram Chothko Zyborth (1486 год)[18]; Zyborthovyczy alias Zyborth[19], de hereditate nostra de Szyborth[20], coram Zyborth[21], Zyborthovyczy[22] (1502 год); што купил в Мартина Жибортовича (26 студзеня 1516 году)[23]; боярина господарьского Ясвенского повета на имя Войдата Жибиртовича (14 студзеня 1517 году)[24]; а Мартина Жыбортовича (1 верасьня 1518 году)[25]; nobilem Thomam de Zyborthy (24 траўня 1522 году)[26]; Мартинъ Жиборътовичъ кон. Станислав Жибортовичъ конь (1528 год)[27]; з Новгородского повету… Мартина Жибортовича (1535 год)[28]; боярыни повету Новгородского Лукашовая Жыбортовича (8 студзеня 1541 году)[29]; боярынъ новгородский Лукашъ Мартиновичъ Жыбортовича (16 сакавіка 1541 году)[30]; бояринъ Новгородского повету Лукаш Мартинович Жыбортовича… Я, Лукашъ Жыбортович (4 траўня 1541 году)[31]; боярина новъгородъского Лукаша Жыбортовича (3 чэрвеня 1541 году)[32]; Maczey Szibartowycz (1554 год)[33]; Źiborth Ivczewicz (12 кастрычніка 1561 году)[34]; Stepan Zibortowicz (1563 год)[35]; суседки его Станисълавовое Жыбортовое (27 жніўня 1565 году)[36]; Станиславовая Жибортовича вдова выслала служебника Болтромея зъ Жиборътовичъ[37], з ыменья Жибортовичъ… Лукаша Жиборта[38] (1567 год); бояре… Ленартъ Жиборътъ… бояре тутошъніе Здетельскіе путъные… Юръко Жиборътъ, Мордасъ Жибортъ (24 красавіка 1580 году)[39]; siolo Lyntupy… Andrzey Zybort… Tomko Zybort (26 лютага 1619 году)[40]; Mikolay Zybort (1641 год)[41]; Kazimierz Zybart (1690 год)[42]; Zybartowszczyzna (1744 год)[43]; Uszacz… RP. Sergius Zybort, Sacrist. (1754 год)[44]; domek stary Woyciecha Żybertta (1 лютага 1765 году)[45]; Jan Żybert (10 траўня 1785 году)[46]; Barbara Żybortt (1789 год)[47]; Zuzanna Zybert (1805 год)[48]; Zybertowicz (1811 год)[49]; Szymon Kazimierz Zybortt (1818 год)[50]; Marcin Zibortt (1824 год)[51].
Remove ads
Носьбіты
- Жыбарт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Марцін і Станіслаў Жыбартавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Балтрамей Мікалаевіч Юшкевіч Жыбартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[52]
- Ёст Друвэ (Друф) Жыбарт і яго сын Ота Ян (Ёган) Друвэ Жыбартовіч — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1611 і 1614 гадох[53]
- Мар’яна Зыбэртаўшчанка (Marianna Zybertowszczanka) — віленская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1681 годзе[54]
- Васіль Зібертавіч — зямянін засьценку Хелмаўскага маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1761 годзе[55]
- Адэльберт Фэлікс Жыбяртовіч (Адельберт Феликс Иоахимов Жибертович) — шляхціч, арыштаваны ўладамі Расейскай імпэрыі ў 1863 годзе[56][57]
Жыбарты, Ізмунты-Жыбарты, Жыбурты-Жыбуртовічы[58] і Жыбурты-Шчасновічы[59] — літоўскія шляхецкія роды.
Зыбарты (Zybort) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род[60]
Зыбартовічы (Zybortowicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[61].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся фальваркі Жыбертавічы або Пенчын і Зібертаўшчызна ў Наваградзкім ваяводзтве, маёнтак Жыбертаўшчызна ў Слонімскім павеце, зямянскае сяло Жыбарты каля Зьдзецелу, фальварак Зібертаны ў Троцкім ваяводзтве[62].
На 1895—1905 гады існаваў маёнтак Жыбартоўшчына (Жыбэртавічы) ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[63][64], на 1909 год — вёска Жыбартавічы ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[65].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Жыбарты, на гістарычным Падляшшы — Зыбурты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads