Убель
вёска ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́бель[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.
Убель — месца нараджэньня беларускага і польскага кампазытара Станіслава Манюшкі. У суседнім мястэчку Сьмілавічах дзейнічае ягоны музэй.
Remove ads
Геаграфія
Убель разьмешчаная за 46 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, пры аўтамабільнай трасе М4 Менск — Магілёў, на беразе ракі Волмы. У ваколіцах вёскі рака ўтварае невялікае вадасховішча, што выконвае ролю падпорнай сажалкі ў сыстэме разьмешчанай ніжэй рыбгаспадаркі «Волма». Да вёскі прымыкаее лес.
Мінуўшчына
З канца XVIII стагодзьдзя ўвесь ключ Сьмілаўшчына стаў уласнасьцю вайсковага судзьдзі Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Манюшкі і Эвы з Вайніловічаў, якія зафундавалі тут капліцу. Іхні сын Чэслаў з Альжбэтай Маджарскай сталі бацькамі сына Станіслава, будучага кампазытара. Родавая сядзіба знаходзілася на супрацьлеглым адносна цяперашняга месцазнаходжаньня вёскі беразе ракі Волмы.
Па Манюшках Убельлю валодалі Дзікоўскія, а пазьней Азямблоўскія. Па кастрычніцкім перавароце 1917 року на месцы фальварку была створаная рыбная гаспадарка.
У красавіку 1944 року (паводле іншых зьвестак, у кастрычніку 1943) вёска Убель амаль напоўніцу была зьнішчаная немцамі. Па згадках сьведкаў, зьнішчэньне было акцыяй адпомсты. Сьпярша было праведзенае бамбаваньне з паветра, а ад расстрэлу жыхароў выратавала атака партызанскага аддзелу, што дзейнічаў у раёне. З 40 хатаў былі разбураныя 38.
У 1966 року на месцы колішняй сядзібы быў пастаўлены памятны знак з надпісамі па-маскальску ды польску і нотным запісам арыі з опэры Манюшкі «Галька».
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
- Сядзіба Станіслава Манюшкі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
Вядомыя асобы
- Станіслаў Манюшка — кампазытар, дырыгент, стваральнік беларускай нацыянальнай опэры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads