Дзьмітры Дудар

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Дудар (нар. 8 лістапада 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік берасьцейскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец гарадзенскай ДЮСШ Белкард і менскага РДВАР. З 2008 году пачаў гуляць за дубль менскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, праз якую не гуляў на працягу паловы году. Пасьля аднаўленьня ад траўмы зь сярэдзіны 2011 году выступаў за гарадзенскі «Белкард», у сэзоне 2012 году быў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сэзоне 2013 году быў гульцом шацілавіцкага «Хіміка» ў Першай лізе. У сакавіку 2014 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[4], дзе быў другім брамнікам пасьля Канстанціна Рудзянка. Сэзон 2015 году пачаў у якасьці дублёра Валера Фамічова, але пасьля ягонага зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[5]. У ліпені 2016 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клюб і далучыўся да «Слуцку»[6], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сэзоне 2017 году чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым. У сьнежні 2017 году, пакінуўшы «Слуцак», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомлем»[7]. У складзе «Гомля» стаў асноўным брамнікам, выцесьніўшы Алега Кавалёва. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам на сэзон 2019 году[8]. Аднак, у сэзоне 2019 году выступаў пераважна за дубль, згуляўшы за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 году пакінуў гомельскі клюб[9].

Неўзабаве пасьля сыходу з гомельскай каманды стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[10], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У студзені 2021 году на год падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[11]. У сэзоне 2021 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе зь Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім. У студзені 2022 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартоўца ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[13]. У ліпені 2024 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[14], стаўшы запасным брамнікам каманды.

Міжнародная

У траўні 2010 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Партугаліі. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads