Фрэдэрыку Чавэс Гедэс

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрыку Чавэс Гедэс
Remove ads

Фрэдэры́ку Ша́вэс Ге́дэс (па-партугальску: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983 году) — былы бразыльскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Амаль усю кар’еру выступаў у чэмпіянаце Бразыліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры францускага клюбу «Ліён», зь якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Фрэд правёў чатыры сэзоны ў клюбе «Амэрыка Мінас-Жэрайс», пасьля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клюб Бэлу-Арызонці «Крузэйру» ў сярэдзіне сэзону 2004 году. Пасьля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузэйру» ў сэзоне 2005 году Фрэд быў выкуплены францускім чэмпіёнам клюбам «Ліён» за 15 мільёнаў эўра[3].

Забіўшы ў першым сваім сэзоне ў новым клюбе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сэзоне 2005—2006 гадоў, і выйграў свой ​​першы чэмпіёнскі тытул зь «Ліёнам». Хоць гулец і прапусьціў два месяцы сэзону 2006—2007 гадоў з-за траўмы[4], Фрэд ўсё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў лепшым бамбардзірам клюбу, а «Ліён» зноўку ўзьняўся на вяршыню францускага футболу. Тым ня менш, падчас сэзону 2007—2008 гадоў, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[5]. Пасьля вяртаньня да футболу ў кастрычніку 2007 году, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэскага галеадора Мілана Бараша й выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бэнзэма, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.

Пасьля сканчэньня дамовы з францускім клюбам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразыльскім клюбам «Флумінэнсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 году нападнік адзначыўся дублем, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1.

Міжнародная

Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 27 красавіка 2005 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Гулец быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Ліён»:

«Флумінэнсі»:

  • Чэмпіён Бразыліі: 2010, 2012
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2012, 2022
  • Уладальнік Кубка Гуанабара: 2012

«Атлетыку Мінэйру»:

  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2017

«Крузэйру»:

  • Уладальнік Кубка Бразыліі: 2018
  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2018, 2019

Бразылія:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads