Холма (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́лма[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

  • 1868 год — вёска ў складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 4 двары і 51 жыхара.
  • 1904 год — на месцы вёскі знаходзіліся дзьве: Холма 1-я, якая налічвала 114 жыхароў, і Холма 2-я, якая налічвала 84 жыхароў. Побач зь вёскамі знаходзіўся фальварак Холма, які зьяўляўся ўладаньнем Камянецкага. Фальварак налічваў 16 жыхароў.
  • 1921 год — вёска і фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 7 двароў і 41 жыхар, фальварак налічваў 6 двароў і 33 жыхароў.
  • 1931 год — вёска і фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 13 двароў і 70 жыхар, фальварак налічваў 2 двароў і 18 жыхароў.
  • З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Княгінінскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
  • 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка».
  • 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
  • 1960 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў.
  • З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
  • З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
  • З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 9 жыхароў
  • 1999 год — 12 жыхароў
  • 1 студзеня 1997 году — 7 двароў і 12 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads