Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Талачын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Талачын)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Талачыне. Знаходзіцца на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Thumb
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаТалачын
Каардынаты54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
Дата заснаваньня1769, 1779
СтатусАхоўная зона
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604[1] годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе[2]. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.

Найноўшы час

За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.

У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі[3] манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў[4]. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай[5]. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі[6], якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту)[6].

Remove ads

Архітэктура

Царква

Царква — 3-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Прастакутны цэнтральны нэф завяршаецца на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасьць галоўнаму фасаду надаюць увагнутыя прасьценкі і багатая ордэрная плястыка: ступеньчатыя пілястры, карнізы, праёмы складанай формы, нішы і інш.

У інтэр’еры бакавыя нэфы адкрываюцца аркавымі праёмамі ў больш высокі цэнтральны, які пераходзіць у прэзьбітэрыюм. Цэнтральны і бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках, прэсьбітэрыюм — цыліндрычным скляпеньнем.

Манастырскі корпус

Манастырскі жылы корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з франтонамі на тарцах, завершаны 2-схільным дахам. Плян галерэйны з вэстыбюлем і сходамі ў цэнтры, перакрыцьці паверхаў скляпеністыя. Фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі вокнамі, аформленымі роўнічнымі ліштвамі з валютамі зьверху.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 31

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads