Царква Покрыва Багародзіцы (Магілёў)

помнік архітэктуры XVII ст. у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Магілёў)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Школішчы, на гістарычнай Пакроўскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1948 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, да нашага часу захаваліся фрагмэнты падмуркаў. Адноўленая ў 2022 годзе.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду помніка (БДТАПГіК)
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°53′34.12″ пн. ш. 30°20′07.32″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяМагілёўская 
Тып будынкацарква
Архітэктурны стыльмагілёўскае барока
ЗаснавальнікЦіхан Мітковіч
Першае згадваньне1578
Дата заснаваньня1570
Будаваньне15601570 гады
Асноўныя даты:
1619закрыцьцё
1628вяртаньне Праваслаўнай царкве
24 ліпеня 1624 — перадача Ўніяцкай царкве
2 чэрвеня 1633 — паўторнае вяртаньне Праваслаўнай царкве
1655спаленьне драўлянай царквы
чэрвень 1660 — адбудова драўлянай царквы і спаленьне
1668—1687 — узьвядзеньне каменнай царквы
1696—1698 — узьвядзеньне званіцы Архістратыга Міхаіла
1936закрыцьцё
1949зьнішчэньне
2017—2022 — адбудова[1]
Будынкі:
царква званіца • дом сьвятара
Стандзейны
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную Пакроўскую царкву ў Магілёве збудавалі ў канцы XVII ст. у традыцыях Магілёўскай школы дойлідзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1863—1866 гадох яе перабудавалі ў стылі клясыцызму.

Найноўшы час

Thumb
Адбудова царквы

Будынак царквы пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1948 годзе царкву зруйнавалі савецкія ўлады.

У 2016 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распрацавала навукова абгрунтаваны праект аднаўленьня Пакроўскай царквы ў яе аўтэнтычным архітэктурным абліччы[2]. Таксама зьявіўся праект аднаўленьня царквы ў выглядзе па перабудове 1863—1866 гадоў, вынікам якой стала зьнішчэньне арыгінальных рысаў магілёўскага барока[3]. Менавіта другі, не аўтэнтычны праект абраў дзеля ажыцьцяўленьня Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату.

23 кастрычніка 2022 году беларускі экзарх Веньямін і магілёўскі архіяпіскап Сафрон асьвяцілі адроджаную царкву Покрыва Багародзіцы. Ім саслужылі 6 протаярэяў: адказны сакратар Управы справаў Беларускага экзархату Андрэй Воўкаў і сакратар Магілёўскай япархіі Генадзь Пацэвіч, дабрачынец Чэрыкаўскай акругі Мікалай Жук і дабрачынец Магілёўскай мескай акругі Сергій Лабада, дабрачынец Магілёўскай раённай акругі Мікалай Астапчук і кіраўнік сацыяльнага аддзелу Магілёўскай япархіі Сергій Белавус. Дыяканскі чын зьдзейсьнілі протадыяканы Ўладзімер Назараў і Пётар Жук. Богаслужэбныя сьпевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Натальлі Міхайлавай. На набажэнстве былі: старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Анатоль Ісачанка і старшыня Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту Аляксандар Студнеў, а таксама намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Валеры Малашка. Пасьля асьвячэньня адроджанага храма архіпастыры зьдзейсьнілі ў ім набажэнства. Пасьля патроенай екценьні экзарх Веньямін узьнёс малітву пра аднаўленьне міру. Пропаведзь перад прычасьцем прамовіў клірык сабору Перамяненьня Гасподняга Мікалай Антонаў. Пасьля набажэнства старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Ісачанка падарыў экзарху Веньяміну абраз Пакрова Багародзіцы[4].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Прастакутны ў пляне будынак мае крыжова-купальную кампазыцыю. Ва ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі апсыдамі, у заходняй — прытворам і дзьвюма рызьніцамі з бакоў асноўнага аб’ёму. Над сяродкрыжжам узвышаўся 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-баняй. Тарцы асноўнага аб’ёму і крылы трансэптаў завяршаліся трыкутнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб’ёмаў і сьцены рызьніцаў падзяляліся пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Пэрымэтар будынку аздыбляўся тонкапрафіляваным карнізам.

У інтэр’еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала[5].

Асобна ад царквы стаяла 2-ярусная званіца, падмуркі якой захаваліся да нашага часу. У склад комплексу таксама ўваходзіла мураваная брама з агароджай.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads