Церуха
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Церуха́[2] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Цярусе (прыток Сажу). Адміністрацыйны цэнтар Цярускага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 762 чал.
Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гомелю і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Церуха на лініі Гомель — Чарнігаў, на аўтадарозе Старыя Ярылавічы — Гомель.
Remove ads
Гісторыя
Археолягамі выяўленыя курганы (30 насыпаў) жалезнага веку. Гэтая знаходка сьведчыць пра засяленьне дадзенага месца са старажытных часоў.
Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. У 1816 року ў Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтку. З 1830 року ў вёсцы працавалі млын і сукнаваляльня, з 1833 року — піларама. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1850 року непадалёк прайшла дарога Санкт-Пецярбург — Кіеў. У 1867 року збудаваная драўляная Георгіеўская царква. У 1885 року ў вёсцы працавалі вадзяны млын, вятрак, заезны двор. У 1897 року ў Цярусе былі хлебазапасная крама, школа граматы, 4 вятракі, 3 крупадрабілкі, 2 алейні, гамарня. У 1909 року ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 року дзейнічалі мэдычны і вэтэрынарны пункты, паштовы пункт, пачатковая школа, крама. З 8 сьнежня 1926 року па 16 ліпеня 1954 року і з 11 студзеня 1973 року цэнтар Цярускага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага, з 10 лютага 1931 року па 16 ліпеня 1954 року Церахоўскага, і з 11 ліпеня 1973 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року працавалі паравы млын, пільня, крупадрабілка, бандарная талака, цыркулярная піла, гамарня.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1773 год — 20 двароў; 1798 год — 178 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 год — 47 двароў, 217 жыхароў; 1834 год — 54 двары, 460 жыхароў; 1885 год — 112 двароў, 669 жыхароў; 1897 год — 147 двароў, 894 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 182 двары, 1174 жыхары; 1926 год — 239 двароў; 1959 год — 834 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 897 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 270 двароў, 783 жыхары; 2009 год — 762 жыхары[1]
Інфраструктура
У Церусе знаходзяцца сярэдняя школа (у 1996 року збудаваны новы цагляны будынак), дзіцячы дпм, бібліятэка, клюб, амбуляторыя, дзіцячы сад-ясьлі, аддзяленьне сувязі, кравецкая майстэрня, кавярня, 2 крамы.
У школе з 1963 року дзейнічае музэй.
Remove ads
Забудова
У вёсцы 270 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткіх вуліцаў і завулкаў, якія ствараюць 2 кварталы. Да іх прылягаюць 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 року збудаваныя 50 цагляных дамоў катэджнага тыпу, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Вуліцы
Вулицы: Валогіна, Каапэратыўная, Новая, Перамогі, Пушкіна, Савецкая, Стаханаўская, Чырвонаармейская.
Асобы
- Васіль Ермакоў (1845—1922) — чалец-карэспандэнт Пецярбурскай Акадэміі навук, з 1899 року заслужаны прафэсар
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads