Цярэнічы

вёска ў Цярэніцкім сельсавеце Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цярэ́нічы[1]вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Цярэніцкага сельсавету. Насельніцтва 563 чал. (2004). Знаходзяцца за 31 км на паўднёвы захад ад Гомелю і за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ўза, каля аўтадарогі ЖлобінГомель.

Хуткія факты

На паўднёвым захадзе рака Белічанка (прыток Узы). На поўначы канал злучаецца з ракой Хочамля, якая таксама зьяўляецца прытокам Узы.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVI ст., уваходзілі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1503, 15251527 роках згадваюцца ў крыніцах па канфлікце паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 року ў вёсцы было 2 дымы. У 1640-я рокі паводле інвэнтару Гомельскага староства — вёска з 2 дымамі і 2 службамі, таксама было дзьве пустэльні: Ляскоўская і Підыхтаўская. Згадваюцца ў актах Літоўскага трыбуналу пад 1752 рокам.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1861 року ў гаспадара маёнтку меўся вятрак. У 1884 року працавалі хлебазапасная крама і народная вучэльня. З 1885 року дзейнічала царква. У 1897 року ў аднайменным фальварку меўся вятрак і царква. У 1908 року ў Цялускай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1926 року дзейнічалі паштовае аддзяленьне, школа, лекавальны пункт. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Цярэніцкага сельсавету Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року працавалі 2 вадзяныя млыны, 2 гамарні.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1882 — 60 двароў, 377 жыхароў
  • 1897 — 117 двароў, 769 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 — 150 двароў, 985 жыхароў.
  • 1959 — 674 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 — 209 двароў, 563 жыхары.

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца 9-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, амбуляторыя, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, лазьня, крама.

Забудова

У вёсцы 209 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай вуліцы, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да яе прылягаюць з поўначы 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу.

Вуліцы

  • 1 Траўня
  • Леніна
  • Перамогі
  • Волі
  • Савецкая
  • Юбілейная

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads