Цімошкаўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімо́шкаўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1904 год — фальварак у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Зьяўляўся ўладаньнем Паклеўскага-Казелы і налічваў 6 жыхароў.
- З 1921 году — фальварак у Мядзельскай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе фальварак налічваў 1 двор і 7 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці.
- З 12 лютага 1953 году вёска знаходзіцца ў склазе Латвянскага сельсавету.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 18 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 4 жыхары
- 1999 год — 6 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 3 двары, 4 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads