Чарневіцкі заказьнік
краявіды заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарне́віцкі заказьнік — рэспубліканскі краявіды заказьнік Беларусі, абвешчаны ў студзені 2005 году на паўночным усходзе Менскай вобласьці.
Яго разьмясьцілі ў:
- Бярэзінскім раёне на 221 га СВК «Арэшкавічы» (Дзьмітравіцкі сельсавет) і 92 га СВК «Уша» (Бярэзінскі сельсавет), 15 га Вушанскага сельсавету, 1456 га Вушанскага лясьніцтва, 5197 га Арэшкавіцкага лясьніцтва і 582 га Дзьмітравіцкага лясьніцтва «Бярэзінскай лясной гаспадаркі», а таксама на 109 га земляў запасу;
- Барысаўскім раёне на 24 га УП «Гвардыя» (Вялікая Ўхалода) і 10 га «Азьдзяціцкага» СВК (Мётчанскі сельсавет), 1784 га Чэрнеўскага лясьніцтва «Барысаўскай досьледнай лясной гаспадаркі» і 7 га земляў запасу;
- Крупскім раёне на 683 га Гумноўскага лясьніцтва (Ухвала) «Крупскай лясной гаспадаркі»[1].
Звыш 70 % земляў заказьніка месьцілася на поўначы Бярэзінскага раёну ў ваколіцах Арэшкавічаў, Манчы, Навасельля і Прудка. На захадзе заказьніка знаходзілася Снуя (Бярэзінскі сельсавет) на Бярэзіне і Чэрнеўка, а на ўсходзе — Вялікае балота. На захад ад Чарневіцкага заказьніка месьціліся Чарневічы (Барысаўскі раён)[2]. У заходнім лясным масіве прытокі Бобр, Вуша і Манча ўпадалі ў Бярэзіну. Лясы пакрывалі 88 % земляў заказьніка, сярод якіх на хваёвыя лясы прыпадала 69 %, яловыя і гузаватабярозавыя — па 8 %, чорнавольхавыя і пухнатабярозавыя — па 6 %, дубровы — 3 % і асінавыя лясы — каля 1 %. Расьлінны сьвет налічваў 526 відаў судзінкавых расьлінаў і 41 від мохападобных, у тым ліку 5 рэдкіх відаў дзікарослых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: звычайны баранец, чарнічная вярба, дробнаплодная журавіна, горная чына і яйкападобны таемнік. Таксама ў межах заказьніка пражывала 2 віды рэдкіх жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу: барсук і шэры журавель[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads