Чахец
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чахе́ц[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
Першая згадка пра лясны фальварак Чахец адносіцца да 1563 року, калі ён уваходзіў у склад Кобрынскай эканоміі.
Першымі вядомымі ўласьнікамі маёнтку ў пачатку XIX стагодзьдзя былі Мяжэеўскія. У 1816 Калікст Мяжэеўскі прадаў яго Івану Крупінскаму. У 1820-я рокі Чахец набыў пружанскі павятовы судзьдзя Міхаіл Булгарын, які пачаў на ўскрайку вёскі пабудову сядзібы, а побач зь ёй бібліятэку. У 1845 маёнтак Булгарына складаўся з фальваркаў Чахец, Клятное, Трусавіца. Тут налічвалася сялянскіх душ 821 мужчынскага полу і 825 жаночага.
Альбін Дзяконскі атрымаў Чахец у якасьці пасагу, ажаніўшыся з Марыяй з Керназіцкіх (наступных уласьнікаў маёнтку). Пры ім зьмяніўся зьнешні выгляд сядзібнага дому: да яго было прыбудаванае двухпавярховае бакавое крыло. Альбін Дзяконскі ўпарадкаваў стары лес ля палацу, перарабіўшы яго на пэйзажны парк. Тут была праведзеная мэліярацыя, выкапаныя каналы, усталяваныя шлюзы, пашыраныя сажалкі.
Ад Альбіна сядзіба дасталася ягонаму сыну Мар’яну і ягонай жонцы Яніне з Корсакаў. У 1890 року ўладальніцай была Марыя Дзяконская. Плошча маёнтку Чахец (разам з фальваркамі Клетнае, Трусавіца, Казімерава) складала 5101 дзесяціну.
Апошнімі ўладарамі былі Януш Дзяконскі (сын Мар’яна) і Марыя Орда. З прыходам Саветаў Януш быў рэпрэсаваны, і пасьля 1940 ягоны лёс невядомы. Ягоную жонку бальшавікі прымусілі капаць бульбу, а ў ейным доме пасяліліся вайскоўцы[3]. Праз пэўны час Марыя з дачкой Янінай выехала ў Варшаву, а па вайне — у Аргентыну.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 116 чалавек
- 1999 год — 189 чалавек
Транспарт
Празь вёску праходзяць аўтадарогі Н527Чахец — Кутнявічы і Н563Чахец — Хомна[4].
Турыстычная інфармацыя
Асобы
- Аляксандар, Ганна, Іван і Лідзія Павукі — праведнікі народаў сьвету (2001)[5]
- Яніна Дзяконская (Ціхомская) — дачка апошніх уласьнікаў сядзібы Януша і Марыі Дзяконскіх, доктарка, прафэсарка Буэнас-Айрэскага ўнівэрсытэту, дасьледніца-іхтыёляг[3]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads