Кутнявічы
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кутняві́чы[2] (таксама — Кутне́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 172 дзесяціны[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 164 жыхары.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Байкі[4], а з 22 студзеня 1926 — у гміне Малеч[5] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Бакунскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Паводле перапісу 1959 року 245 жыхароў; у 1970 — 185 жыхароў.
Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190 18 лістапада 2005 року Бакунскі сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Лінаўскага сельсавету[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 55 жыхароў
- 2005 год — 43 жыхары, 17 двароў[7]
- 2010 год — 51 жыхар
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Н527 Чахец — Кутнявічы і Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец[8].
Турыстычная інфармацыя
- Прысядзібны парк «Байкі» (XIX стагодзьдзе)
- Братэрская магіла (1941—1944) 50 савецкіх жаўнераў і партызанаў, абэліск (1946)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads