Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2022—2023 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2022—2023 гадоў — 124-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны праходзіў зь ліпеня да чэрвеня. Спаборніцтвы ладзіліся ў шэрагу лігах, як то найвышэйшым дывізіёне вядомым як Прэм’ер-Ліга, а таксама ў сыстэме ліг Ангельскай футбольнай лігі, якая складаецца з трох ліг. Акрамя іх таксама ладзіліся спаборніцтва ў Нацыянальнай лізе, а таксама рэгіянальных лігах.
Прэм’ер-Ліга
«Манчэстэр Сіці» абараняў уласны тытул, здабыты ў папярэднім сэзоне, што пасьпяхова зрабіў. Пры гэтым большую частку сэзону лідэрскую пазыцыю займаў лёнданскі «Арсэнал». Пасьля невялікай адсутнасьці да лігі вярнуліся «Фулгэм» і «Борнмут». Упершныню за 23 гады сэзон у элітным дывізіёне правёў «Нотынггэм Форэст». У адваротным кірунку рушылі «Бэрнлі», «Ўотфард» і «Норыдж Сіці».
Remove ads
Чэмпіёншып
У параўнаньні з папярэднім сэзоне ў розыгрышу бралі ўдзел шэраг новых клюбаў. «Ўіган Атлетык», «Ротэргэм Юнайтэд» і «Сандэрлэнд» атрымалі права на ўдзел, падняўшыся зь Першай лігі. Яны занялі месца «Пітэрбара Юнайтэд», «Дэрбі Каўнці» і «Барнсьлі». З Прэм’ер-Лігі апусьціліся ў лігу «Бэрнлі», «Ўотфард» і «Норыдж Сіці», якія замянілі «Фулгэм», «Борнмут» і «Нотынггэм Форэст».
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі гульняў паміж сабою; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых забітых мячоў; 7) Пункты пэнальці; 8) Пункты за выдаленьні.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі гульняў паміж сабою; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых забітых мячоў; 7) Пункты пэнальці; 8) Пункты за выдаленьні.
Заўвагі:
Плэй-оф
13 траўня 16 траўня | Сандэрлэнд | 2:1 0:2 | Лутан Таўн |
14 траўня 17 траўня | Ковэнтры Сіці | 0:0 1:0 | Мідлзбра |
27 траўня | Ковэнтры Сіці | 1:1 (п. 5:6) | Лутан Таўн |
Remove ads
Першая ліга
У параўнаньні з папярэднім сэзонам склад удзельнікаў зьмяніўся на 7 клюбаў, якія перайшлі ў Першую лігу з Чэмпіёншыпу і Другой лігі. Гэтак з дывізіёну вышэй за Першую лігу апусьціліся «Пітэрбара Юнайтэд», «Дэрбі Каўнці» і «Барнсьлі». Усе памянёныя клюбы адразу ўключыліся ў барацьбу за вяртаньне ў Чэмпіёншып, але яны ня далі рады.
Плэй-оф
12 траўня 18 траўня | Пітэрбара Юнайтэд | 4:0 1:5 (п. 3:5) | Шэфілд Ўэнздэй |
13 траўня 19 траўня | Болтан Ўандэрэрз | 1:1 0:1 | Барнсьлі |
29 траўня | Барнсьлі | 0:1 (д.ч.) | Шэфілд Ўэнздэй |
Другая ліга
Як і заўжды ў розыгрышы Другой лігі ўзялі ўдзел 24 клюбы. З Нацыянальнай лігі далучыліся да розыгрышу «Стокпарт Каўнці» і «Грымсьбі Таўн», а ў адваротным кірунку рушылі «Олдгэм Атлетык» і «Скантарп Юнайтэд». «Мэнсьфілд Таўн» і «Ньюпарт Каўнці» 10 год запар усьцяж бралі ўдзел у розыгрышы Другой лігі.
Плэй-оф
13 траўня 20 траўня | Солфард Сіці | 1:0 1:2 (п. 1:3) | Стокпарт Каўнці |
14 траўня 20 траўня | Брэдфард Сіці | 1:0 1:3 (д.ч.) | Карлайл Юнайтэд |
28 траўня | Стокпарт Каўнці | 1:1 (п. 4:5) | Карлайл Юнайтэд |
Remove ads
Нацыянальная ліга
Як і заўжды у першынстве Нацыянальнай лігі ўзялі ўдзел два клюбы, якія ў папярэднім сэзоне яшчэ спаборнічалі ў Другой лізе. Такімі клюбамі гэтым разам сталіся «Олдгэм Атлетык» і «Скантарп Юнайтэд». Памянёныя клюбы замянілі «Стокпарт Каўнці» і «Грымсьбі Таўн». З дывізіёнах Поўнач і Поўдзень узьняліся «Гейтсгэд», «Ёрк Сіці», «Мэйдстан Юнайтэд» і «Доркінг Ўандэрэрз».
Плэй-оф
2 траўня | Барнэт | 1:2 | Борэм Ўуд |
3 траўня | Ўокінг | 1:2 | Бромлі |
7 траўня | Нотс Каўнці | 3:2 (д. ч.) | Борэм Ўуд |
7 траўня | Чэстэрфілд | 3:2 (д. ч.) | Бромлі |
13 траўня | Нотс Каўнці | 2:2 (п. 4:3) | Чэстэрфілд |
Remove ads
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
- England 2022/23 (анг.). Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads