Шакуны
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шакуны́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 8 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, на ўсход ад шашы Р85. Шакуны ўваходзяць у склад Шаняўскога сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
За польскім часам — у гміне Шані Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Насельніцтва
- 1999 год — 24 жыхары
- 2007 год — 13 жыхароў[5]
- 2010 год — 14 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р85 Пружаны — Відамля і Н539 Шані — Кацёлкі — Шакуны[6].
Турыстычная інфармацыя
- Дом Рыгора Шырмы.
- Сядзіба Аляксандра Янушкевіча «Трусавіца». На тэрыторыі плошчай 1,5 га разьмешчаныя хата з трыма двухмеснымі гасьцявымі нумарамі, лазьня, музэй сялянскае працы, банкетная заля. Сядзіба прапануе пешаходныя і роварныя вандроўкі, круглагадовыя конныя прагулкі (калёсы, сані), збор ягад, грыбоў і зёлак, арганізацыю карпаратыўных мерапрыемстваў[7].
Асобы
- Рыгор Шырма — беларускі харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads