Кацёлкі

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацёлкі
Remove ads

Кацёлкі[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Кацёлкі ўваходзяць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзяцца за 7 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 19 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1886 року 504 жыхары, 45 двароў, піцейны дом.

За польскім часам — у гміне Шані[3], а з 1926 року — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 419 жыхароў, 168 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 610 жыхароў (перапіс); 1970 год — 502 жыхары; 1999 год — 244 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 257 жыхароў, 110 двароў; 2005 год — 249 жыхароў, 103 двары[5]; 2010 год — 172 жыхары

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н539 Шані — Кацёлкі — Шакуны[6].

Турыстычная інфармацыя

  • Курганны могільнік-1 (XI—XIII стагодзьдзі). За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Належаў дрыгавічам[7].
  • Курганны могільнік-2 (XVII—XVIII стагодзьдзі). Пахаваньні загіблых у адной з войнаў таго пэрыяду[7].

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads