Шаля
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.
Remove ads
Гаспадарка
На ўсход ад Шалі працаваў хімзавод «Дусла», заснаваны ў 1958 годзе ў якасьці «Шальскай азотні».
Геаграфія
Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[3].
Гісторыя
Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.
XVI—XVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.
Цяпер Шаля — акруговы цэнтар Нітранскага краю.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[4].
Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[4].
Гарады-пабрацімы
Конске, Польшча
Кухма, Фінляндыя
Ораслань, Вугоршчына
Тэлч, Чэхія
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads