Дусла
хімічнае прадпрыемства Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дусла» — хімічнае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў верасьні 1958 году ў якасьці «Шальскай азотні» (Нітранскі край).
На 2025 год вырабляла ўгнаеньні і гумовыя хімікаты[5]. Было адным з найбольшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасьці ў Славаччыне. Таксама вырабляла полівінілацэтатны і поліакрылятны клей, дыспэрсіі і магнавыя хімікаты. Асноўная вытворчасьць і галаўная сядзіба прадпрыемства месьціліся на ўсход ад Шалі. Рэшта вытворчасьці знаходзілася ў Браціславе і Стражске (Кошыцкі край)[6].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Дусла» вырабляла вадкія і грануляваныя азотныя ўгнаеньні для перадсэзоннага і сэзоннага ўнясеньня на аснове ўласнай вытворчасьці аміяку і азотнай кісьлі. Таксама выпускалі стабілізатары і паскаральнікі для вытворчасьці аўтамабільных шынаў і тэхнічнай гумы. Сярод іншага, выраблялі полівінілацэтатныя (ПВА) дыспэрсіі і клей, кармавую мачавіну і гідраксід магну для фармацэўтычнай і харчовай прамысловасьці[7].
- Азотныя ўгнаеньні: 2 найменьні вадкіх і 10 — грануляваных. У якасьці сыравіны выкарыстоўвалі выраблены з прыроднага газу аміяк, а таксама азотную кісьлю, аміячную салетру і мачавіну ўласнай вытворчасьці. Пераважна збывалі праз гандлёвыя дамы ў Славаччыне, Вугоршчыне і Румыніі на рынку Паўднёвай Эўропы[8]. Вадкія ўгнаеньні былі на 30 % з азоту і азотна-магнавыя[9]. Грануляваныя ўгнаеньні былі з утрыманьнем серкі, магну, вапны з даляміту і сульфату вапны[10].
- Гумовыя хімікаты: антыакісьляльнікі, антыазананты і паскаральнікі вульканізаваньня для вытворцаў аўтамабільных шынаў і тэхнічнай гумы[11]. Стабілізатары ўлучалі па 2 віды антыакісьляльнікаў (дыкумілдыфэнілямін і актыляваны дыфэнілямін) і антыазанантаў (фэніл-фэнілендыямін і ізапрапіл-фэніл-фэнілендыямін)[12]. Абодва паскаральнікі вульканізаваньня былі сульфэнаміднымі і прызначаліся для каўчуку і палімэраў — цыклягэксіл-бэнзатыазолсульфэнамід (ЦБС), а таксама для вытворчасьці шынаў — трэт-бутыл-бэнзатыазолсульфэнамід (ТББС)[13].
- Дыспэрсіі і клей. Вытворчасьць улучала полівінілацэтатныя, вінілацэтатныя, акрылятныя і вэрсататныя дыспэрсіі. Выраблялі звыш 20 відаў клею і дыспэрсіяў для папяровай, шкляной, тэкстыльнай, дывановай, хімічнай і мэблевай прамысловасьці, а таксама для паліграфіі і дрэваапрацоўкі, вытворчасьці фарбы і штукатуркі, як і для будаўніцтва[14].
- Прамысловыя рашчыны: 13 неарганічных і 2 арганічныя, а таксама гідраксід магну для фармацэўтыкі і дыматушэньня. Неарганічныя рашчыны ўлучалі: водную рашчыну з 32,5 % мачавіны для зьніжэньня аўтамабільных выхлапаў, а таксама рашчыны аміяку і аміячнай салетры для вытворчасьці ўгнаеньняў і выдаленьня сьнегу[15]. Арганічныя рашчыны ўлучалі: дыцыклягэксылямін для вытворчасьці паскаральнікаў вульканізаваньня і запавольваньня ржавеньня ў паравых катлах, а таксама дыфэнілямін у якасьці антыакісьляльніка ў змазачнай аліве і для вытворчасьці плястмасы і фарбы[16].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1958 годзе ў Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы заснавалі завод «Шальская азотня», які пачаў вырабляць прамысловыя ўгнаеньні ў 1960 годзе. У 1966 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Дусла». У 1981 годзе пачалі вырабляць гумахімікаты. У 1968 годзе пачалі выпускаць полівінілацэтатныя (ПВА) дыспэрсіі. У 1989 годзе завод пераўтварылі з народнага ў дзяржаўнае прадпрыемства. У 1990 годзе «Дусла» атрымала дазвол на замежны гандаль[17].
У 1994 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыйнае таварыства. У 2005 годзе «Дусла» ўвайшло ў склад чэскага холдынгу «Аграфэрт» (Прага). 1 студзеня 2006 году да «Дуслы» далучылі завод «Істрахім» у Браціславе. У 2007 годзе набылі частку вытворчасьці «Хімко» ў Стражске (Кошыцкі край), якую пераўтварылі ва «Ўгнаеньні Дуслы». У 2016 годзе пачалі ўзводзіць новую вытворчасьць аміяку[17]. У 2023 годзе 83 % продажаў прыпала на ўгнаеньні і тэхнічныя вырабы з мачавіны. Пастаўкі за мяжу ў больш як 50 краінаў склалі 89 % продажаў. Збыт упаў на 47 % да 540 млн эўра праз збой вытворчасьці аміяку цягам 3-х месяцаў. Сярод 1942 супрацоўнікаў 84 % наймалі ў Шалі, 11 % — у Браціславе і рэшту — у Стражске. Сярэдні заробак працаўнікоў складаў 1931 эўра за месяц[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads