Эўрапейскае камандаваньне ЗША

баявое камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўрапейскае камандаваньне ЗША
Remove ads

Эўрапейскае камандаваньне ЗША — аб’яднанае баявое камандаваньне Ўзброенымі сіламі ЗША ў Эўропе, заснаванае ў жніўні 1952 году ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына).

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...

На 2025 год адказвала за вайсковую дапамогу саюзьнікам па Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (Бэльгія) і сумесныя вучэньні зь імі[1]. Цывільны штаб месьціўся ў нямецкім Штутгарце (зямля Бадэн-Вюртэмбэрг) па вуліцы Курмахера, дом 2304. Вайсковы штаб знаходзіўся ў казармах Патча на захадзе Штутгарту[2]. Кіраўніцтва Эўракаму ўтваралі: камандзір і ягоны намесьнік, начальнік штабу, старэйшы закліканы правадыр і дарадца ў замежнай палітыцы[3].

Remove ads

Войскі

На 2025 год у склад Эўрапейскага камандаваньня ЗША ўваходзілі:

  • Армія ЗША ў Эўропе і Афрыцы (Вісбадэн, зямля Гэсэн, Нямеччына) —
    • 5-ы армейскі корпус (Форт Нокс, штат Кентакі і Познань у Польшчы);
    • 56-е артылерыйскае камандаваньне (Вісбадэн);
    • 7-е армейскае навучальнае камандаваньне (Графэнвёр, зямля Баварыя);
    • 10-е армейскае камандаваньне паветрана-ракетнай абаронай (Зэмбах, зямля Райнлянд-Пфальц);
    • 21-е камандаваньне падтрымкай фронту (Кайзэрсьляўтэрн, зямля Райнлянд-Пфальц);
    • Штабны батальён (Вісбадэн);
    • Аркестар і хор (Зэмбах);
    • Брыгада АПАД (Зэмбах);
    • 68-е мэдычнае камандаваньне фронтам (Зэмбах)[4];
Thumb
Ракетны эсьмінец «Пол Ігнатыюс» выплывае зь нямецкага порта Ростака на Балтыйскім моры (2025 год)
  • Вайскова-марскія сілы ЗША ў Эўропе і Афрыцы (Нэапаль, край Кампанія, Італія) як 6-ы флёт ЗША з 6 апэрацыйных групаў —
    • 63-я апэрацыйная група (Нэапаль) для дастаўкі, якая ўлучала карабель камандаваньня «Гара Ўітні» (Гаэта, край Ляцыё)[5];
    • 64-я апэрацыйная група (Нэапаль) для ракетных удараў «Тамагаўкам»;
    • 65-я апэрацыйная група (Рота, аўт.суп. Андалюзія, Гішпанія) як 60-я эскадра мінаносцаў, якая ўлучала 3 ракетныя эсьмінцы «Арлі Бёрк», «Пол Ігнатыюс» і «Рузвэльт»[6];
    • 67-я апэрацыйная група (Сіганэла, востраў Сыцылія, Італія) з 6 эскадрыльлямі самалётаў, верталётаў і бесьпілётнікаў дазору і радыёэлектроннай барацьбы ў Грэцыі (Суда (Грэцыя), востраў Крыт), Нямеччыне (Шпангдалем, зямля Райнлянд-Пфальц), Гішпаніі (Рота) і Ісьляндыі (Кефлявік)[7];
    • 68-я апэрацыйная група, якая ўлучала прыбярэжныя эскадры і падразьдзяленьне зьнішчэньня выбуховых боепрыпасаў, будаўнічыя сілы і вадалазныя караблі, дружыну тапаграфіі і дружыны выведкі;
    • 69-я апэрацыйная група, якая ўлучала ўдарныя і ракетныя падлодкі[8];
Thumb
Авіябаза Рамштайн, дзе месьцілася 3-я паветраная армія (2009 год)
  • Вайскова-паветраныя сілы ЗША ў Эўропе і Афрыцы (Рамштайн, зямля Райнлянд-Пфальц, Нямеччына) як 3-я паветраная армія, што налічвала 9 крылаў з больш як 32 000 вайскоўцаў[9]
    • 31-е зьнішчальнае крыло (Авіяна, край Фрыулі-Вэнэцыя-Джулія, Італія) з 2-х эскадрыльляў Ф-16;
    • 406-е паветрана-экспэдыцыйнае крыло (Рамштайн) з 2-х групаў і 10 эскадрыльляў на 4-х лётнішчах, у тым ліку ў Італіі (Сіганэла), Джыбуці (Шабэлі) і Кеніі (Манда)[10];
    • 48-е зьнішчальнае крыло (Лэйкенхіт, графства Сафалк, Ангельшчына) на 7000 вайскоўцаў у складзе 4-х эскадрыльляў Ф-15[11];
    • 86-е крыло паветранага транспарту (Рамштайн) на 9000 пэрсаналу ў 7 групах, якія ўлучалі 29 эскадрыльляў, у тым ліку ў Бэльгіі (Ш’еўр, край Валёнія), Гішпаніі (Марон-дэ-ля-Франтэра, суп. Андалюзія) і Партугаліі (Лажыш, Азорскія астравы)[12];
    • 39-е крыло авіябазы (Інджырлік, вобласьць Адана, Турэччына) налічвала 3 групы, якія ўлучалі 12 эскадрыльляў[13];
    • 100-е крыло дазапраўкі ў паветры (Мілдэнхол, графства Сафалк) з 3 групаў, якія налічвалі 10 эскадрыльляў, што выкарыстоўвала для запраўкі КЦ-135 «Стрататанкеры»[14];
    • 52-е зьнішчальнае крыло (Шпангдалем, Нямеччына) зь 5000 супрацоўнікаў і 9 падразьдзяленьняў у 5 краінах — Польшчы (Ласк у Лодзінскім ваяводзтве і Міраславец у Заходнепаморскім ваяводзтве), Нямеччыне (Бюхель у зямлі Райнлянд-Пфальц і Гайленкірхэн у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія), Бэльгіі (Кляйн Брогель у Фляндрыі), Нідэрляндах (Волькель у Паўночным Брабанце) і Італіі (Гедзі ў Лямбардыі) ды мела на ўзбраеньні ў Польшчы зьнішчальнікі Ф-16 і бесьпілётнікі МКю-9[15];
    • 501-е крыло баявой падтрымкі (Алканбэры, графства Кембрыджшыр, Ангельшчына) з 2000 вайскоўцаў у 2 групах і 14 эскадрыльлях у Ангельшчыне (Кроўтан у Нортгэмптаншыры, Фэрфорд у Глостэршыры, Ўэлфорд у Бэкршыры, Мэнвіт Хіл у Паўночным Ёркшыры і Молсўорт у Кембрыджшыры), Нарвэгіі (Суля ў вобласьці Ругалян) і на Кіпры[16];
    • Крыло цяжкага паветранага транспарту (Папа, Вугоршчына) з трыма транспартнымі самалётамі Ц-17 «Глобмастэр 3» і 150 вайскоўцамі ад 12 дзяржаваў-удзельніцаў АПАД[17];
  • Сілы марской пяхоты ЗША ў Эўропе і Афрыцы (Бёблінген, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына) з 1500 пехацінцаў, зь якіх 300 былі пры штабе[18];
Thumb
Жаўнеры 1-га батальёна 10-й групы ССП на стрэльбах у Бёблінгіне (2015 год)
  • Камандаваньне спэцыяльнымі апэрацыямі ЗША ў Эўропе (Штутгарт, Нямеччына) —
  • Касьмічныя сілы ЗША ў Эўропе і Афрыцы (Рамштайн, Нямеччына) — 30 чалавек[20].
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Мэцью Рыджўэй — першы галоўны камандзір Эўрапейскага камандаваньня ЗША (1952 год)

19 траўня 1952 году вярхоўны саюзны камандзір у Эўропе (ВСКЭ) Дўайт Эйзэнгаўэр паведаміў Камітэту начальнікаў штабоў ЗША (КНШ) пра намер стварыць асобны штаб для сумесных вайсковых справаў ЗША ў Эўропе. 23 траўня КНШ ЗША ўхваліў прапанову Эйзэнгаўэра, які даручыў свайму намесьніку Томасу Хэндзі стварыць аб’яднанае камандаваньне. 30 траўня 1952 году ВСКЭ стаў Мэцью Рыджўэй. 1 жніўня 1952 году Рыджўэй падпісаў Загад № 1, якім заснаваў Эўрапейскае камандаваньне ЗША (Эўракам ЗША). Загадам № 2 у той самы дзень ён аб’яднаў пад кіраўніцтвам Эўракаму 3 эўрапейскія камандаваньні — Вайскова-паветраныя сілы ЗША ў Эўропе, Эўрапейскае камандаваньне Арміі ЗША, якое перайменавалі ў Армію ЗША ў Эўропе, і Вайскова-марскія сілы ЗША ва Ўсходняй Атлянтыцы і Міжземнамор’і. У 1952 годзе Рыджўэй зрабіў свайго намесьніка Хэндзі кіраўніком штабу Эўракаму, які першыя 2 гады месьціўся ў Франкфурце-на-Майне (Заходняя Нямеччына). У 1954 годзе штаб перамясьцілі ў Сэн-Жэрмэн-ан-Ле (дэпартамэнт Івэлін, Францыя) на захад ад Парыжу, дзе знаходзіўся Вярхоўны штаб саюзных дзяржаваў у Эўропе[21].

У 1958 годзе войскі Эўракаму прыцягвалі для вырашэньня Лібанскага крызісу. У 1966 годзе францускі прэзыдэнт Шарль дэ Голь запатрабаваў вываду войскаў ЗША з Францыі разам са штаб-кватэрай Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. Таму 15 сакавіку 1967 году Эўрапейскае камандаваньне ЗША разьмясьцілі ў нямецкім Штутгарце, дзе раней знаходзіўся штаб 7-й арміі ЗША. У 1967 годзе пачалі шэраг штогадовых вучэньняў «Вяртаньне сілаў у Нямеччыну». У 1976 годзе Савецкі Саюз разгарнуў у дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі Варшаўскай дамовы (Польшча) балістычныя ракеты сярэдняй далёкасьці РСД-10 «Піянэр». У адказ у 1983 годзе Эўрапейскае камандаваньне ЗША разгарнула балістычныя ракеты сярэдняй далёкасьці «Пэршынг 2» і крылатыя ракеты наземнага разьмяшчэньня. Колькасьць войскаў Эўракаму павялічылі да больш як 350 000 чалавек[21].

Thumb
Мапа падразьдзяленьняў Эўракаму ў Заходняй Нямеччыне (1987 год)

Згодна з законам Голдўотэра-Нікалса 1986 году «Аб рэарганізацыі Міністэрства абароны» старшыня Камітэту начальнікаў штабоў Колін Паўэл увёў кіраваньне баявымі камандзірамі без узгадненьня з начальнікамі відаў войскаў. Таксама паводле гэтага закону, стварылі Камандаваньне спэцыяльнымі апэрацыямі ЗША (штат Флорыда), якое ўлучыла адпаведнае камандаваньне ў Эўропе (Штутгарт). У 1987 годзе заключылі амэрыкана-савецкую Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. У выніку спынілі разгортваньне балістычных ракетаў РСД-10 і «Пэршынг 2», а таксама крылатыя ракеты наземнага разьмяшчэньня. У 1989 году адбылося падзеньне Бэрлінскага муру, што абазначыла канец Халоднай вайны. У 1991 годзе распаліся Арганізацыя Варшаўскай Дамовы і Савецкі Саюз. Таму ў 1991 годзе Эўракам зьняў свой паветрана-дэсантны камандны пункт з баявой гатоўнасьці і перадаў частку сілаў Цэнтральнаму камандаваньню ЗША для апэрацыі «Бура ў пустыні» па-за Эўропай[21].

У 1990-я гады Эўракам супрацоўнічаў з разьвіцьцёвымі краінамі праз такія праграмы, як Праграма сумесных кантрактных дружынаў, праграма АПАД «Партнэрства дзеля міру» і Праграма дзяржаўнага супольніцтва Бюро Нацыянальнай гвардыі ЗША. Праводзілі міратворчыя дзеяньні ў на Балканах, у тым ліку ў Босьніі і Герцагавіне, Македоніі і сэрбскім краі Косава і Мятохія. Тым часам, колькасьць войскаў Эўракаму скарацілі да менш як 120 000 чалавек. Пасьля тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году Эўрапейскае камандаваньне ЗША вылучыла асноўныя сілы для Аўганскай і Ірацкай войнаў, у тым ліку для ратацыі. Падрывы цягнікоў у Мадрыдзе 2004 году і падрывы ў Лёндане 2005 году запатрабавалі адказу ў Афрыцы. У 2007 годзе Эўракам пачаў апэрацыю «Няскораная свабода Транссахары» ў Заходняй Афрыцы. 1 кастрычніка 2008 году са складу Эўракаму вылучылі Афрыканскае камандаваньне ЗША са штабам таксама ў Штутгарце, якому перадалі мерапрыемствы ў Афрыцы. Гэта дазволіла Эўракаму засяродзіць намаганьні на Каўказе[21].

У 2018 годзе Эўрапейскае камандаваньне ЗША налічвала 74 000 вайскоўцаў, зь іх 34 000 прыпадала на Армію, 27 000 на Вайскова-паветраныя сілы, 10 000 на Вайскова-марскі флёт і 3000 на марскіх пехацінцаў. Яшчэ 20 000 цывільных супрацоўнікаў абслугоўвалі патрэбы Эўракаму. За 2015—2019 гады забесьпячэньне Эўракаму праз Эўрапейскае пачынаньне стрымліваньня пачылічылі 6-кратна да 6,5 млрд даляраў[22].

Камандзіры

Thumb
Алексус Грынкевіч — першы беларус, прызначаны загадваць Эўрапейскім камандаваньнем ЗША
  1. Мэцью Рыджўэй (30 траўня 1952 — 11 ліпеня 1953; Армія ЗША)
  2. Альфрэд Грунтэр (11 ліпеня 1953 — 20 лістапада 1956; Армія ЗША)
  3. Лорыс Норстад (20 лістапада 1956 — 1 лістапада 1962; Вайскова-паветраныя сілы ЗША)
  4. Ліман Лемніцэр (1 лістапада 1962 — 1 ліпеня 1969; Армія ЗША)
  5. Эндру Гудпастэр (1 ліпеня 1969 — 15 сьнежня 1974; Армія ЗША)
  6. Аляксандар Хэйг (15 сьнежня 1974 — 1 ліпеня 1979; Армія ЗША)
  7. Бэрнард Роджэрз (1 ліпеня 1979 — 26 чэрвеня 1987; Армія ЗША)
  8. Джон Гэлвін (26 чэрвеня 1987 — 23 чэрвеня 1992; Армія ЗША)
  9. Джон Шалікашвілі (23 чэрвеня 1992 — 22 кастрычніка 1993; Армія ЗША)
  10. Джордж Жульўан (22 кастрычніка 1993 — 11 ліпеня 1997; Армія ЗША)
  11. Ўэсьлі Кларк (11 ліпеня 1997 — 3 траўня 2000; Армія ЗША)
  12. Джозэф Ральстан (3 траўня 2000 — 17 студзеня 2003; Вайскова-паветраныя сілы ЗША)
  13. Джэймз Джонз (17 студзеня 2003 — 7 сьнежня 2006; Корпус марской пяхоты ЗША)
  14. Банц Крэдак (7 сьнежня 2006 — 2 ліпеня 2009; Армія ЗША)
  15. Джэймз Стаўрыдзіс (2 ліпеня 2009 — 13 траўня 2013; Вайскова-марскі флёт ЗША)
  16. Філіп Брыдлоў (13 траўня 2013 — 4 траўня 2016; Вайскова-паветраныя сілы ЗША)
  17. Кёрціс Скапароці (4 траўня 2016 — 3 траўня 2019; Армія ЗША)
  18. Тод Ўолтэрз (3 траўня 2019 — 1 ліпеня 2022; Вайскова-паветраныя сілы ЗША)
  19. Крыстафэр Каволі (1 ліпеня 2022 — 1 ліпеня 2025; Армія ЗША)
  20. Алексус Грынкевіч (ад 1 ліпеня 2025 году; Вайскова-паветраныя сілы ЗША)[23]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads