Будзіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будзіла, Будыла (Будэль, Бодзель, Будзіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бодзіла, Будзіла або Бодэл, пазьней Будэль (Bodilo, Budilo[a], Būdilo[1], Bodel[2], Budel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bodel[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budel dem furmane herczog Swittirgail (1402 год)[6]; domino Stanislao Budylowycz (10 красавіка 1486 году)[7]; земли пустовских в Городенском повете на имя Будиловщину (1511 год)[8]; у Демяна Борисовича и у его жоны и у детеи и у дядиное его Ульки Будиловое огородец на Коложи (6 жніўня 1513 году)[9]; бояринъ господарьский Виленского повету Миколай Будиловичъ (каля 1514 году)[10]; земля пустая у Еишишском повете на имя Буделевщина (12 лістапада 1516 году)[11]; у Миколая Будиловича (каля 1516 году)[12]; на Миколаи Будиловичи (4 красавіка 1517 году)[13]; Миколаи Будилович (1528 год)[14]; Миколай Будиловичъ (люты — сакавік 1529 году, 12 лістапада 1533 году[15], 25 лістапада і 20 сьнежня 1533 году[16]); Małgorzata Budziłówna Janowa Jundziłowiczowa (1541 год)[17]; на сыновъ пана Миколая Будила Юрья а Станислава, панове Будиловичи, небожчыца Будиловая, Станьку Будиловичу (28 верасьня 1542 году)[18]; Василю Будиловичу (1542 год)[19]; до боярина повету Виленъского Юря Будила (26 чэрвеня 1546 году)[20]; Юри Миколаевичъ Будило (11 і 27 жніўня 1547 году[21], 2 студзеня[22] і 23 чэрвеня 1554 году[23]); Budzyelo Raczkowycz… Pyothr Budzielo… Sczepan Budzylowicz… Radzko Budzylowycz (1552—1555 гады)[24]; Marczin a Budzilo Thomassewici (1558 год)[25]; Tomasz, Marcin, Stas Budziłowiczy… z dziećmi Szaciła Budziłowicza (1561 год)[26]; Scziepan Budziłowicz (1561—1566 гады)[27]; Bodziel Piotronicz (1563 год)[28]; небощика Юря Будила Стряцкого и Нестанишъского (20 чэрвеня 1563 году)[29]; Миколаи Будило[30], Миколаи Будиловичъ[31] (1565 год); подъданых Юръя Будила (5 студзеня 1566 году)[32]; Миколай Будило (1567 год)[33]; одъ грунту пана Будылова (18 жніўня 1591 году)[34]; Васко Бодело (1649 год)[35]; Budzilowicz (1671—1681 гады)[36]; Bartłomiey Budel (1765 год)[37]; Piotr Budzilewicz (1793 год)[38].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Будылавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
- Улька Будзілавая — гарадзенская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1513 годзе
- Мікалай Будзілавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ды іншых запісах Літоўскай мэтрыкі
- Юры Мікалаевіч Будзіла — мерацкі баярын, зямянін Віленскага павету; меў брата Станіслава
- Васіль Будзілавіч — браслаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Станіслававіч Будзіла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік майшагольскі ў 1539—1541 гадох[39]
- Бартламей Будэль — жыхар мястэчка Прывалкаў, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
Будзіловічы і Будзялевічы — уніяты Арлянскай парафіі[40].
Будзіловічы (Budziłowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[41][42].
Будзілы — літоўскі шляхецкі род[43].
Бодзель (Bodziel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[44].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Будзілы, у Менску — гістарычная мясцовасьць Будзілавічы, на гістарычнай Меншчыне — вёска Будзілаўка, на гістарычнай Ашмяншчыне — Будзілкі. Назву Будзілава маюць вёскі на гістарычнай Полаччыне.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads