Якаў Навуменка
беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́каў Па́ўлавіч Наву́менка (28 сакавіка 1959, Ворша, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь — 27 жніўня 2012, Севастопаль, Украіна) — вядомы беларускі сьпявак.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1976—1977 навучаўся ў Севастопалі ў прыборабудаўнічым інстытуце, які кінуў дзеля сцэны[1]. Навучаўся ў менскай кансэрваторыі, Расейскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе ягонымі настаўнікамі былі Ёсіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гэлена Веліканава. Яго песьні сьпявалі такія вядомыя калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Сьвята» і «Бяседа». З 1986 году працаваў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Прынёс на эстраду песьню «Будзем жыць як набяжыць» на словы Алеся Бадака і музыку Ізмаіла Капланава[2]. У 2006 г. выдаў альбом «Хай жа на гэтым сустрэнемся сьвеце перад сустрэчай на тым» зь песьняй «Будзьма» на верш Рыгора Барадуліна. Таксама напісаў музыку для песьні «Колькі год Беларусі» на верш Барадуліна[3].
У 2011 годзе атрымаў званьне народнага артыста Беларусі. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Уваходзіў у склад нацыянальнага аркестру пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.
У апошнія гады займаўся зборам і пераносам старых запісаў беларускіх песень 1970-х (якіх не было нават у фондах Беларускага радыё) на сучасныя носьбіты[1].
У жніўні 2012 году адпачываў зь сям’ёю ў Крыме. 19 жніўня прысутнічаў у якасьці гледача на фэстывалі ў Севастопалі. Хацеў падняцца на сцэну, дзе выступаў ягоны сябар. Ахоўнік канцэрту не прапускаў сьпевака і ўрэшце ўжыў сілу. Навуменку праламілі чэрап, а ягонаму сыну зламалі сківіцу. Пасьля 5 дзён у коме сьпявак памёр у мясцовай лякарні[4].
Паводле іншых зьвестак, ён з сынам слухалі вулічнага скрыпача ў цэнтры Сімфэропалю сярод натоўпу людзей. І ў натоўпе яго двойчы ўдарылі[5].
Remove ads
Сям’я
- Жонка Ала Якаўлеўна.
- Сын Ціхан скончыў Інстытут журналістыкі БДУ
- Дачка Вераніка працуе на тэлеканале «Эўранавіны» ў Ліёне (Францыя)
- 2 унукі
Літаратура
- Д.П. НАВУМЕНКА, ЯКАЎ (Науменко Яков, Naumenko Yakov) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 198–199. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads