Янда
старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янда (Яндзь), Ант (Янт, Янць), Энт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Анда або Анта, пазьней Эндэ або Энтэ (Ando, Anto, Ende, Ente) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Эндзель (Андала), Эндзінь, Янтаўт, Антавіт, Андрат, Эндрых (Андрых, Андрык). Адзначаліся германскія імёны Endil (Andela, Andala), Entin, Antolt, Antvit, Andrad, Entrich (Endrichs, Andrich, Andricus).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ent[3]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Janta, Jandula і Jandus, якія выводзяць ад хрысьціянскіх імёнаў Ян і Антоні[4].
У Прусіі адзначаліся імёны Anteyke[a][5], Jandele[b][7]. У ваколіцах Мэмэлю бытавалі прозьвішчы Jandt (Jand)[8] і Jant[9].
У Чэхіі бытавала прозьвішча Janda[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовъских… Янътовъщыну (2 жніўня 1522)[11]; Янъдиныхъ два кони гнедыхъ (12 сакавіка 1564 году)[12]; Andrzey Jandziewicz (20 лістапада 1604 году)[13]; Antowicz (1694 год)[14]; Thoma Janda (1756 год)[15]; wioska Entyszki (1784 год)[16]; Jantiewicz (1786—1788 гады)[17][c].
Remove ads
Носьбіты
Галіцка-валынскі летапіс паведамляе, што запрошаная князем Данілам у выправу на Кіеў і абдзеленая пры падзеле здабычы, захопленай у Вазьвягле, літва ўзбунтавалася і пачала наракаць і сыпаць праклёны на сваёй мове[27]:
![]() |
Романови же пришедшу ко граду и литвѣ, потокши на градъ литвѣ, ни вѣдѣша нишьто же, токмо и головнѣ ти, пси течюще по городищу. Тужаху же и плеваху, по свойскы рекуще: «Янда!», взывающе богы своя Андая и Дивирикса, и вся богы своя поминающе, рекомыя бѣси. | ![]() |
Антовічы (Antowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага ваяводзтва[28].
Яндовічы — літоўскі шляхецкі род[29].
Янты (Janta) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[30].
У XVI ст. існаваў маёнтак Яндавічы (Яндовичи) у Жамойцкім старостве[31].
У 1522 годзе ўпаміналася пустаўшчына Янтоўшчына (Янтовщина) каля Пералаі[32].
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Antecho[1]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Andela[6]
- Таксама:
- Янтант: Paweł Jantontowicz (1561 год)[18];
- Яндвіл, Эндвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Andoildis[19]): Яндвілы (Jędwiłł) і Эндвілы (Endwiłł) гербу Адравонж — літоўскія шляхецкія роды[20][21];
- Яндар, Андр, Янтэр (адзначалася старажытнае германскае імя Andahar[22]): бояромъ… Томашу Ондровичу (25 сьнежня 1566 году)[23], dobra lenne wieczyste w woj. smoleńskim… Jandarowszczyzna (2 траўня 1659 году)[24], Янтэровіч (Janterowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25], на гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Андраны;
- Андрым: Анъдримъ (1528 год)[26]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads