Ян Радзівіл (сын Мікалая)

(1492—1542) падчашы вялікі літоўскі, староста жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Радзівіл (сын Мікалая)
Remove ads

Ян Радзівіл (1492, Гонядзь — 1542, Хоўхла) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), староста генэральны жамойцкі (з 1535).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і на Падляшшы. Быў старостам васілішкаўскім (1523) і бельскім (1522), дзяржаўцам маркаўскім (1520—1534). Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ганна з Касьцевічаў

З гонядзка-мядзельскай лініі княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Мікалая, біскупа жамойцкага. Апошні мужчына-прадстаўнік гэтай галіны роду.

У 1516—1521 гадох ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавы 1534—1537 гадоў.

У 1517 годзе атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага. Уваходзіў у склад камісіяў датычна разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541). У 1535 годзе стаў старостам генэральным жамойцкім.

У 1530—1540-х гадох трыюмвірат у складзе Ян Радзівіла, ягонага дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў Вялікім Княства Літоўскім у час адсутнасьці ў дзяржаве Жыгімонта Старога.

У 1524 годзе ажаніўся з Ганнай, адзінай дачкой і спадкаемніцай мечніка вялікага літоўскага Януша Касьцевіча. У шлюбе нарадзіліся 3 дачкі[3]:

  • Ганна (1525—1600), жонка ваяводы віцебскага Станіслава Кішкі (пам. 1554)
  • Пэтранэля (1526—1564), жонка ваяводы полацкага Станіслава Давойны (пам. 1573)
  • Альжбета (пам. 1565), жонка ваяводы рускага Гераніма Сяняўскага (1519—1582)
Remove ads

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads