Ярна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярна, Арн (Арнь), Аран (Яран, Ярань) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Арын, Аран, Арн або Арна (Arin, Aran, Arn, Arno) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова арн- паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Арнольд (Ярнольт), Арнат; адзначаліся германскія імёны Arnold (Arnolt, Ernold), Arnad. Апроч таго, існуе іменная аснова ар-, якая паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Jarno (Ernus), Arnko, Jarnusz, Jarnołt (Jarnułt, Jernułt, Arnołt, Arnułt, Arnoldus, Arnaldus, Ernoldus)[4].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Arnušt[5].
У Прусіі бытавала імя Arneke / Arnike[a] (1419, 1425 і 1437 гады)[7].
У Польшчы ў 1579 годзе адзначалася прозьвішча Jaroniewicz, у 1655 годзе — Jaroniowicz[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: villa dicta Jarinicze (11 чэрвеня 1407 году)[9]; Orany… Jarniew (1744 год)[10]; Aranowicz (1763 год)[11]; Justyna Jozefata Orniewicz (1799 год)[12]; Antoni Jaranowicz (1802 год)[13]; Mikołaj Ornowicz (1807 год)[14][b].
Remove ads
Носьбіты
Арановічы (Aranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага ваяводзтва[17].
Яраневічы (Jaroniewicz) — літоўскі шляхецкі род[18][19].
Арановічы (Oranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[20].
З германскім (паўночнагерманскім) імём Arni (Arne) зьвязваюць назву вёскі Ярнева на гістарычнай Слонімшчыне[21].
Назву Араны маюць места на гістарычнай Троччыне, вёска на гістарычнай Ваўкавышчыне і гістарычная мясцовасьць ў Менску. У гістарычнай Прусіі існуюць вёскі Арнаў і Арнова.
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Амбар (адзначалася германскае імя Ambor[15]): паміж 1533 і 1535 гадамі ўпамінаўся дарсуніскі баярын Ян Амборавіч (Ян Омборович[16])
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads