Арнольд

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арнольд (Арнольт, Арнальд), Ярнолт (Ярнольт)  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Арнаалд, Арналд, Арналт або Ерналд, пазьней Арнальд або Арнольд (Arnoald, Arnold, Arnolt, Ernold[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова арн- (імя ліцьвінаў Арнат, германскае імя Arnad) паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jarnołt (Jernołt, Arnołt)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на одного немчина, на Ерънолта (1470-я — 31 сьнежня 1485 году)[8]; Янъ Ярнолть[9], Миколаи Ярнолътовичъ[10] (1528 год); панъ Арнольдъ Выриковскій (10 сакавіка 1603 году)[11]; Arnoldus Marin, Vilnensis Lithvanus (1616 і 1621 гады)[12]; Arnolt (1636 год)[13]; Antoni Arnald (1811 год)[14]; Franciszek Arnold (1814 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Арнольды — літоўскі шляхецкі род[17].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads