Яр (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яр, Ар — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Ара, пазьней Ар (Aro, Aar, Ahr) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ар- паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Ярыла, Ярун, Ярунд, Арбут, Арвід (Ярвід), Арвіст, Арыгольд, Арман (Арыман, Ярыман), Армін (Ярмін), Ярмунд (Ярмант), Ярмуць (Армуць), Яруд. Адзначаліся германскія імёны Arila, Aruna, Jarund, Árbót, Arvid, Ariovist, Aregaudus, Arman (Ariman), Armin, Armund (Armunt, Eremunt), Armuth, Arodus (Aruth). Апроч таго, існуе іменная аснова арн-, якая паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Jarant (Jarand, Jarunt, Jerant, Jorant), Arman[6], Jaroldus[7]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Ярша: Johannes Iarscha (1436 год)[8].
У Прусіі бытавалі імёны: Arbute[b] (1357 год, таксама адзначалася мясцовасьць Areboten)[10], Arwide / Arwida / Arwayde / Erwayde[c] (1341, 1387, 1393, 1396, 1402 і 1408 гады)[12], Arwil[d] (1355 год)[12], Arwist / Erwiste / Arwest[e] (1344, 1354, 1400, 1401)[12]. У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Valentinus Arent, Mariaeburgensis Borussus[18].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яръ Имацевич — дым, сыны в него дорослые тры (30 ліпеня 1545 год)[19]; село Ярышки (1554 год)[20]; Томъко Еревичъ (1565 год)[21]; Rozalia Arewicz (1782 год)[22]; Franciszek Jerewicz z Piad (11 лютага 1784 году)[23]; Wincenty Bartłomiej Arowicz (1808 год)[24][f].
Remove ads
Носьбіты
- Яр Імацевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1545 годзе
- Шыман Арэвіч (Szymon Arewicz) — навучэнец Папскай сэмінарыі ў Вільні ў першай палове XVIII стагодзьдзя[34]
Ярэвічы (Jarewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[35].
Яровічы (Jarowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].
На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Ярышкі, у былым Жамойцкім старостве — Арышкі.
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы ар- зь летувіскай мовы, адзначаючы магчымасьць повязі з ar 'таксама'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках, тым часам значэньне 'таксама' для ar упершыню фіксуецца толькі ў сучасным Вялікім слоўніку летувіскай мовы[4])
- Адзначалася германскае імя Arbod[9]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Aruid[11]
- Таксама:
- Арыка (адзначалася германскае імя Arke[25]): Jan Teodor Aryka (1812 год)[26];
- Арыт (адзначалася старажытнае германскае імя Arid[27], Aritto[28][29]): Аритъ Соболь з Кгудевичъ (1567 год)[30], Арэт (Aret) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31];
- Ярміл: в Ярмила Мижуковича и в брата его Матея землю их в Пошилех (8 сьнежня 1516 году)[32], Ярміля (Jarmilo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads