Яруд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яруд (Ярут), Арод (Арудзь), Арут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Арод або Арут (Arodus, Aruth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Armund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[2], а аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) — ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двор Жерославка… тивуном были в том дворе… Арод (1496 год)[4][5]; земли пустовских у Слонимском повете у Ярутичох (3 кастрычніка 1516 году)[6]; мещанину моему Друйскому Мишку Орудевичу… мещанинъ князя Ивановъ Оруди… тому Орудью (8 траўня 1533 году)[7]; Хома Ярутинъ сынъ съ Козляковичъ (1567 год)[8]; боеръ господарскихъ волости Ойракгольской Ярудовичовъ, Амъброжея Марковича, Миколая Станиславовича, Щепана, Григорьа, Матея Пацевичовъ (5 верасьня 1568 году)[9]; w Arodach… Arodach (8 траўня 1604 году)[10]; Krzysztof Jarudowicz (1621 год)[11]; Dawid Jarud (3 чэрвеня 1656 году)[12]; Dawid Jarud… Jan Andrzejewicz Jarud… na miejscu Fronca Jaruda (1667 год)[13]; Matiasz Jarud… Stefan Jarud[14], Samuel Jarud[15], Jerzy Jarud[16] (1690 год); iegomość pan Stephan Jarud (16 студзеня 1700 году)[17]; Szymon Jarutowicz (1770 год)[18]; Marcin Arutowicz (1772 год)[19]; przedemną Wiktorym Jarudem, pułkownikiem powiatu Rosienskiego y regentem ziemskim xięstwa Żmudskiego (1779—1797 гады)[20]; Wiktory Jarud regent ziemski Księstwa żmudzkiego (20 красавіка 1784 году)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Амбражэй Маркавіч Ярудовіч, Мацей Пацавіч Ярудовіч і яго сын Станіслаў Мацеевіч Пацовіча Нарбутовіча Ярудовіч — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1588 годзе[22]
- Гальжбета Мікалеўны Ярудовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1589 годзе[23]
- Валянты Пацавіч Ярудовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[24]
- Стэфан Пацавіч Ярудовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[25]
- Амбражэй Маркавіч Яруд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[26]
Яруды — літоўскі шляхецкі род[27].
Назву Яруцічы маюць вёскі на гістарычных Ваўкавышчыне і Слонімшчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads