Ярунд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярунд, Яранд, Аранд, Арант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ярунд, Арант або Ярант (Jarund, Iarund[1], Arant[2], Jarant) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Armund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jarant (Jarand, Jarunt, Jerant, Jorant)[5].
У Польшчы ў 1640 годзе адзначалася прозьвішча Erundthowa (жаночае)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от уряду бурмистров Берестейских Матыса Шпака а Михайла Аранта (1578—1580 гады)[7]; dom Arantowey (1595 год)[8]; Arondt Norbert (1765—1767 гады)[9]; Bogumiła Arantowicz (1840 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
Ярунды (Jarundy) — літоўскі шляхецкі род[11].
Яранды-Макавецкія з Барымя — літоўскі шляхецкі род[12].
Аранд (Arand) і Арант (Arandt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads