Ятаўты (Бераставіцкі раён)

вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́таўты[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Куклянкі. Уваходзяць у склад Пагранічнага сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Ятаўт адпавядае старажытнаму германскаму імю Odald[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ятаўт складаецца з фармантаў -ят- (-ют-), які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак', і -таўт- , які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[3]. Такім парадкам, імя Ятаўт азначае «нашчадак роду»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Jotaldus[5] (Jutoldus[6], Judoldus[7]).

Remove ads

Гісторыя

З 25 верасьня 2003 году вёска ўваходзіла ў склад Пагранічнага пасялковага савету. Да гэтага часу ўваходзіла ў склад Кватарскага сельсавету Бераставіцкага раёну, які быў скасаваны рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў.[8] З 16 кастрычніка 2007 году вёска знаходзіцца ў складзе Пагранічнага сельсавету.

Насельніцтва

  • 1905 год — 243 чалавекі[9]
  • 1999 год — 93 чалавекі
  • 2010 год — 46 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads