Deal with Silence

From Wikipedia, the free encyclopedia

Deal with Silence
Remove ads

Deal With Silence (па-беларуску: Зьдзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурту Open Space, запісаны на студыі «Granny Records» (Менск, Беларусь)[8]. Выпушчаны ў розніцы 21 сьнежня 2009 году, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайту гурта 12 сакавіка 2010 году[9].

Хуткія факты Студыйны альбом Open Space, Храналёгія Open Space ...
Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

аўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Маціеўскі.

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Крытыка

Даря Казлова з «Переходного возраста(ru)» ў заметцы з нагоды выхаду альбому напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафэсійным»[10].

Сяргей Пукст(be), музычны аглядальнік «Советской Белоруссии», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасьці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песьні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6][7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу Lenta.ru, у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафэсіаналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасьць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року й софт-року[11]. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатляндскага Simple Minds, не без незадаволенасьці, што «сьпяваюць на ангельскай», зрабіў камплімэнт «слаўнаму калектыву» за мэлядычнасьць[12].

Маша Калеснікава, журналіст Эўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсьліла, што альбом выйшаў «безжыцьцёвым, аднастайным і зьлёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[13]. Музычны крытык часопісу «Rolling Stone Russia(ru)» Андрэй Бухарын на старонках выданьня прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энэргічны й меладычны ангельскамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].

Журналіст штотыднёвіку «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны экспэрт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражаньне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0/10[2] і падкрэсьліла наяўнасьць гімнаў а-ля U2 й Stereophonics у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю ацэнку 6,0/10: Сяргей Будкін услыхаў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мэлёдыі Muse, пахваліў аздабленьне дыску, «просценькія мэлёдыі», на думку Зьмітра Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да Coldplay, Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш мэлядычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананьні Open Space, а Зьмітра Падбярэскага й зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыты[3].

Аўтар музычнага парталу Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасьць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты Coldplay, Travis, Starsailor і Wilki, а таксама абрысаваў вылізанасьць гучаньня добра прадуманага й выдатна запісанага альбому[14]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага парталу music.com.ua падкрэсьліла, што падабенства да Travis вельмі перавялічана, таму што гучаньне гурту, больш напамінаючае творчасьць Esthetic Education, ёсьць «пераказ азбукавых гісторыяў брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Юакіму Бэргу з гурту Kent і ацаніла кружэлку на 5,0/10[5].

Remove ads

Удзельнікі

Open Space:

Запрошаныя музыкі:

Вытворчасьць:

  • Анатоль Шманай — інжынэр запісу й зьвядзеньня.
  • Джэрам Шміт, студыя «Air Mastering» — мастэрынг.
  • Анатоль Міснікоў — фота вокладкі.
  • Таццяна Рынейская — мадэль на фота вокладкі.
  • Дызайн-студыя Зьмітра Баравога — аздабленьне CD.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads