Pressure
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Pressure (па-беларуску: Ціск) — другі альбом беларускага рок-гурту Open Space, запісаны на менскіх студыях «Sunflowers», «fOrZ» і «Granny Records»[4].
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Remove ads
Крытыка
Аўтар музычнага парталу Ultra-Music Алег Лабунскі засьведчыў прыхільнасьць музыкаў да інды-рок плыні, курса, узятага з выхадам папярэдняга альбома «Deal With Silence», і выказаў думку, што «практычна ўсе песьні йдуць стройным шэрагам, адна іншай нічым не горш, але й не лепш», а самі ўдзельнікі Open Space пры запісу магчыма натхняліся Браянам Адамсам і New Order[5].
Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 7,25/10: Сяргей Будкін вылучыў «падкрэсьленую ангельскасьць» брытанскага року ў выканьні хлопцаў, творы якіх нагадалі яму The Cranbirries, «работа над памылкамі» «Deal With Silence», на думку Зьмітра Безкаравайнага, была зроблена, і якасьць мэлядычнага брыт-попу твораў узьнялася яшчэ на адну ступень, у тым ліку за кошт намаганьняў Зьмітра Йванея, запрошанага прадусара, вядомага па працы з гуртамі ДДТ й Океан Ельзи, агляд Алега Клімава дазволіў раўнаваць поп-рок музыкаў брытанскай хвалі, якія памужнелі, з творчасьцю a-ha, The Rolling Stones, U2 й Depeche Mode, чаму тураваў Зьміцер Падбярэскі («музыкі яўна ня столькі падцягнулі агульны ўзровень, колькі проста пасталелі»)[2].
Апошні ўжо як музычны рэдактар ej.by разгарнуў сутнасьць CD й зрабіў вывад, што на ім у дастатку мэйнстрымавых песень, якія было б можна раціраваць[4], ды асобна ўсхваліў «патэнцыяльны шлягер» «I Have A Dream»[6]. Крытык зьвярнуў увагу на факт, што Open Space з гэтым альбомам цалкам можа скласьці канкурэнцыю сваім ангельскамоўным западным калегам на хвалях «распешчаных дзяржаўным рэгуляваньнем» рыдыёстанцый Беларусі[7].
Музычны крытык часопісу «Rolling Stone Russia(ru)» Андрэй Бухарын у сваёй чатырохзорнай рэцэнзіі на CD прыйшоў да высновы, што стыль песень альбому знаходзіцца паміж пост-панкам і брыт-попам, дакарыў «усярадненасьць», але й адзначыў «эўрапейскую якасьць» кружэлкі з творамі, якія падабаюцца прыхільнікам гуртоў U2, Radiohead, Placebo альбо Black Rebel Motorcycle Club[3].
Музычны партал Tuzin.fm назваў альбом «бездакорнай падробкай», у сваім аглядным артыкуле асэнсаваў наяўнасьць значнай сувязі кампазыцыяў з Вялікабрытаніяй і яе інды-рок спадчынай[8]. Алег Клімаў як калумніст «Советской Белоруссии», вылучаючы для чытачоў годныя для папаўненьня асабістых фанатэкаў айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 году, таксама знайшоў сярод песень на дыску «шмат адсылак да брытанскай хвалі», аформленых у стылях поп-року й року[9]. Эўрапейскае радыё для Беларусі ў сваёй аглядачы апісала пласьцінку «лёгкай для ўспрыяцьця», а за якасны гук («больш моцны, дапрацаваны, дарослы») таксама выказала рэспэкт саўндпрадусару Зьмітру Йванею[10].
Другі альбом, што выйшаў лепш за папярэдні, на думку Хагніра з nneformat.ru, бо «практычна кожны сьпеў з адзінаццаці можа прэтэндаваць на званьне гіта», умацаваў рэпутацыю «амаль эталоннага брыт-поп гурта»[11]. Мікіта Броўка з газэты «Новы часу» ў сваім аглядальным артыкуле паставіў на від, што перазапісаная ў кіеўскай студыі Зьмітра Іванея вэрсія сьпева «Let It Go» з аднайменнага самотніка стала прымітыўней, і канстатаваў, што альбом у параўнаньні зь першым выйшаў больш роўным па гучаньню й ім музыкі падвялі своеасаблівую рысу пад сваёй мінулай ангельскамоўнай творчасьцю[12]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспэртаў: «Поп-гурт „Open Space“ працягвае ўдасканальвацца. Другая кружэлка гучыць сур’ёзней за дэбютны альбом. Амаль усе песьні можна ставіць на радыё — і гэта, у дадзеным выпадку, камплімэнт»[13].
Альбом трапіў у некалькі топаў дыскаў, выдадзеных за свой пэрыяд, у тым ліку па вэрсіі Experty.by, асабістых ад музычных крытыкаў Алега Клімава й Зьмітра Падбярэскага (усе за першае паўгодзьдзе 2012 году)[14], а таксама Юліі Каламіец (топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год)[15].
Remove ads
Удзельнікі
|
Вытворчасьць:
|
Кавер-вэрсіі
У 2014 годзе гурт Sunny Days сьпеў кавэр «Гэта няпроста» на песьню «Do You Remember»[16][17].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads