Message from the Clergy
першы альбом-складанка швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost (2022) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
[Message from the Clergy] (стылізавана [MESSAGE FROM THE CLERGY]; з анг. — «пасланьне ад духавенства») — альбом-складанка швэдзкага рок-гурта Ghost, выпушчаны 12 верасьня 2022 году[1].
Альбом быў выпушчаны ў перапынках паміж турамі «Imperatour» і «Re-Imperatour» у падтрымку пятага альбома гурта Impera.
Remove ads
Апісаньне
Вокладка
Вокладка альбома адсылае да фільма 1979 году Калігула (па-ангельску: Caligola)[5]. На вокладцы адлюстроўваецца манэта Рымскай імпэрыі, аднак замест Калігулы намаляваны Папа Эмэрытус IV (а замест «CALIGULA» напісана «EMERITVS IV»), з вачэй якога цячэ кроў.
Гісторыя
Песьня гурта «Mary On A Cross», выпушчаная ў 2019 годзе на альбоме Seven Inches Of Satanic Panic, стала набіраць абароты пасьля таго, як адзін з карыстальнікаў TikTok выкарыстаў запаволеную вэрсію песьні ў якасьці саўндтрэку. З тых часоў гэштэг «Mary On The Cross» набраў больш за мільярд праглядаў на TikTok, а песьня была выкарыстаная ў якасьці саўндтрэку да дзясяткаў тысяч відэа на плятформе[6].
Дзякуючы віруснасьці TikTok, аўдыторыя Ghost вырасла прыкладна на 40 % на Spotify, YouTube і Instagram і амаль на 500 % на TikTok за апошнія тры месяцы[7].
31 жніўня 2022 году[8] Ghost выпусьцілі афіцыйную запаволеную вэрсію «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[9] з дабаўленьнем рэверберацыі[7].
Празь некалькі тыдняў гурт выпусьціў [Message from the Clergy], на якім акрамя песьняў з альбомаў Infestissumam, Meliora, Prequelle і Impera зьявіліся й песьні з самотніка «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[7].
Даступныя выданьні
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Spotify
Швэдзкае выданьне
Remove ads
Водгукі
Прафэсійныя рэйтынгі
Ніл Юнг з AllMusic лічыць [Message from the Clergy] «зручным падручнікам для ўсіх новых прыхільнікаў Ghost»[2]. «Найбольш вартым увагі», паводле Юнга, зьяўляецца ўключэньне ў альбом песьні «Mary On A Cross» (і «Mary On A Cross (slowed + reverb»), якая стала гітом у сацыяльных сетках, «стаўшы самымай прагляданай песьняй гурта ў 2023 годзе»[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads