Skeletá

шосты студыйны альбом швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost (2025) From Wikipedia, the free encyclopedia

Skeletá
Remove ads

Skeletá (магчыма ад стар.-грэц. σκελετός — «высахлы», «завялы»; «шкілет»[4]) — шосты студыйны альбом швэдзкага рок-/мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 25 красавіка 2025 году[1][5][6]. Тур у падтрымку альбома Skeletour — пачаўся 15 красавіка 2025 году, у Манчэстэры[5][7].

Хуткія факты Альбом Ghost, Храналёгія Ghost ...

Лід-самотнікам для Skeletá выступіў «Satanized», выдадзены 5 сакавіка 2025 году[1]. Рэліз другога самотніка для альбома — «Lachryma» — адбыўся 11 красавіка, трэцяга самотніка — «Peacefield» — 22 красавіка. Песьні на альбоме выконвае «новы» франтмэн гурта — Папа V Пэрпэтуа.

Remove ads

Апісаньне

Мова выкананьня альбома ангельская[8], некаторыя часткі (ў прыватнасьці ў «Satanized») выконваюцца на лацінскай мове.

Перадгісторыя

У сьнежні 2023 году вакаліст Табіяс Форге распавёў брытанскаму часопісу Metal Hammer, што працуе над новым студыйным альбомам і ўжо скончыў некалькі песьняў. Ён параўнаў сваю ролю з роляй шэф-кухара, які валодае рознымі рэстаранамі. Паводле Форге, кожны новы альбом — новы рэстаран, але яму ня трэба пачынаць з чыстага ліста паперы. Калі «сакрэтны соўс» будзе ўзяты зь яго нататніка, то альбом будзе гучаць як Ghost[9]. У адрозьненьне ад папярэдніх альбомаў, у гэтым няма інструмэнтальных кампазыцыяў. Форге патлумачыў, што такія інструмэнталы, як «Miasma», ужо існуюць, і яму нецікава пісаць інструмэнталы толькі для таго, каб яны былі на альбоме[10].

Замест гэтага ён хацеў уключыць у песьні больш інструмэнтальных пасажаў[11]. На Skeletá Табіас Форге зноў працаваў зь іншымі аўтарамі песьняў. Макс Гран стаў сааўтарам шасьці песьняў, Вінцэнт Пантарэ й Салім аль-Факір напісалі па дзьве песьні, адна зь якіх стала першым самотнікам («Satanised»)[11], і толькі песьні «Missilia Amori» і «Marks of the Evil One» былі напісаны Табіясам Форге самастойна. У музычным пляне песьні альбома больш імкнуцца да арэна-року.

2 сакавіка 2025 году на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…»[12] і лягатып гурта[13][14][15], а 4 сакавіка гурт абвясьціў пра рэліз новага відэа — «Satanized».

У той жа дзень стала вядомая назва тура — «Skeletour»[16], што адсылала да Skeletá[1], а ў неафіцыйных сацсетках, прысьвечаных Ghost, зьявілася вокладка новага самотніка/альбома гурта[1][17].

Запіс

Skeletá быў запісаны на студыі Capitol ў Галівудзе й на студыях Atlantis Metronome і Apmamman ў Стакгольме. Прадусарам альбома выступіў Табіас Форге пад псэўданімам Джын Ўокер. Усе электрагітары былі запісаныя Фрэдрыкам Окесанам з Opeth, а Салім аль-Факір запісаў клявішныя. Макс Гран сыграў на акустычных гітарах і барабанах. У першай песьні «Peacefield» гучыць дзіцячы хор[11]. Міксаваньнем альбома займаліся Эндзі Ўольлес і Дэн Малш, а майстарынг выканаў Тэн Джэнсэн.

Для запісу гітар выкарыстоўваўся ўзмацняльнік Rockman, які быў распрацаваны бостанцам Томам Шольцам. Паводле Форге, атрыманы гук быў «даволі тонкім», але «гучаў зусім як у васьмідзесятыя». Акрамя таго, усе гітарныя кампазыцыі былі запісаныя з поўным скажэньнем праз калёнкі Marshall. Форге быў зусім незадаволены першым міксам альбома. Альбом быў цалкам перамікшаваны, і гітары, запісаныя праз калёнкі Marshall, былі вылучаныя на першы плян[18].

Самотнікі

14 лютага ў Spotify зьявіўся плэйліст «V is Coming», першыя літары песьняў якога складалі слова «Satanized»[19][a], адсылаючы да будучага аднайменнага самотніка. Гурт анансаваў альбом разам з выпускам лід-самотніка «Satanized» 5 сакавіка 2025 году[20]. Суправаджальныя візуальныя эфэкты былі распрацаваны гуртам сумесна з Джэйсанам Задой і дазваляюць прыхільнікам інтэгравацца ў відэа[21].

8 красавіка стала вядома, што 11 красавіка адбудзецца рэліз другога самотніка для альбома  — «Lachryma»[22][23]. Афіцыйна рэліз быў абвешчаны 9 красавіка, сумесна з анонсам кліпа да самотніка[24][25]. Ghost выпусьцілі трэйлер да песьні, які вельмі падобны на трэйлер фільма жахаў 70-х — 80-х гадоў[26]. У канцы гучыць некалькі сэкунд сынтэзатарнай музыкі (частка песьні). У апісаньні трэйлера гурт напісаў:

Мы хочам паведаміць вам, што вы заслалі свой ложак і цяпер будзеце плакаць у ім.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
We wish to inform you that you’ve made your bed, and now shall cry in it.

 Ghost, Metal Sucks[26].

22 красавіка 2025 году быў выдадзены трэці самотнік да альбома — «Peacefield»[27][28]. Самотнік утрымлівае две кампазыцыі: «Peacefield» і «Peacefield — Single Version»[27].

20 сакавіка быў апублікаваны новы плэйліст, названы «Test», першыя літары песьняў складалі фразу «Satanized», «The Darker The Better» («Чым цямней, тым лепш»)[29][b], адсылаючы да тэксту песьні «Umbra».

Рэліз і Папа V

Thumb
Папа V Пэрпэтуа. Выява выкарыстоўваецца ў якасьці аватару для сацсетак гурта, а таксама як вокладка плэйліста «V IS HERE» у Spotify[30] (раней плэйліст быў вядомы пад назвай «V is Coming»).

Разам з анонсам альбома гурт прадставіў новага франтмэна гурта па імі Папа V Пэрпэтуа[31]. Ягоны вакальны дэбют на лід-самотніку «Satanized» быў прысьвечаны «дэманічным апантанасьцям» і падпарадкаваньню «цёмным сілам»[32]. Папа V дэбютаваў ужывую 15 красавіка 2025 году, на першым канцэрце Ghost у іхным туры Skeletour; ён таксама будзе выступаць на канцэрце Black Sabbath 5 ліпеня 2025 году ў Villa Park у Бірмінггэме (Ангельшчына)[33].

Даступныя выданьні

Даступныя выданьні Skeletá на афіцыйным сайце лэйбла Loma Vista Recordings[34], калі не пазначана іншае:

  • вініл (LP):
    • лімітаваны вініл «Clear Smoke» (1000 копіяў у сьвеце; Limited Edition «Clear Smoke» Colored Vinyl);
    • стандартны чорны вініл (Standard Black LP);
    • эксклюзіўны LV лілова-чорны вініл («Purple/Black Splatter» Colored Vinyl [Ghost LV Exclusive]);
    • лімітаваны вініл «ліловы дым» (Limited Edition «Purple Smoke» Colored Vinyl);
    • эксклюзіўны ліловы вініл Target (Skeletá Target Exclusive; Target)[35];
    • лімітаваны непразрысты срэбны вініл Ghost (1000 копіяў у сьвеце; Skeletá LP [Limited Edition — Only 1,000 Made, Opaque Silver Vinyl]; Revolver)[36];
  • кампакт-дыск:
    • стандарты (Skeletá CD);
    • эксклюзіўны кампакт-дыск Target (Skeletá Target Exclusive; Target)[35];
  • лічбавае спампаваньне (Skeletá Digital Album; MP3, WAV, ALAC, ці FLAC);
  • кампакт-касэты:
    • эксклюзіўная (LV + Ghost) кампакт-касэта (Limited Edition Cassette [LV + Ghost Exclusive]);
    • кампакт-касэта колеру косьці (Cassette [Bone]); Revolver)[36];
  • стрымінг[37][38].
Больш інфармацыі Рэґіён, Дата ...
Remove ads

Стыль альбома

У музычным пляне альбом можа быць апісаны такімі жанрамі як рок і мэтал, у прыватнасьці іхнымі паджанрамі, а менавіта арэна-рокам[39][40], гард-рокам[41][42][39], поп-рокам[43] і поп-мэталам[42][44].

Тэмы альбома

Skeletá ідзе за студыйным альбомам гурта 2022 году Impera і апісваецца як «самая непахісна інтраспэктыўная праца на сёньняшні дзень», падобная на дыялёг з адлюстраваньнем у люстэрку[45]. Табіяс Форге меў намер «напісаць гімн, песьню пра нянавісьць, песьню пра надзею, песьню пра шкадаваньне. [Пра] ўсе асноўныя чалавечыя адчуваньні»[46]. Паведамлялася, што альбом дэманструе мноства «асобных эмацыйных варыяцыяў»[32].

Першая песьня «Peacefield», «узыходзячая й гімнічная», сымбалізуе надзею, «Lachryma» — больш цёмная «горка-салодкая» песьня пра самападман, «Satanized» — «дэманічна-юрлівая» песьня пра каханьне. «Missilia Amori», паводле Форге, апісвае пачуцьцё, калі каханьне ператвараецца ў нянавісьць і хаваецца за маскай каханьня. «Guiding Lights», паводле Ghost, — «пранікнёная эпічная баляда», «De Profundis Borealis» — песьня пра раскаяньне, а «Cenotaph» — пра жалобу. Апошняя песьня, «Excelsis», заклікае да жыцьця[47][11].

…Нашая місія — рабіць усё магчымае й максымальна эфэктыўна выкарыстоўваць свой час. Асабліва ў такія цяжкія часы, як цяпер!

Арыгінальны тэкст  (ням.)
Unsere Mission ist es, unser Bestes zu geben und das Beste aus unserer Zeit zu machen. Insbesondere in schweren Zeiten wie diesen!

 Табіяс Форге, інтэрвію для Metal Hammer[11].

Прасоўваньне

У рамках прасоўваньня альбома гурт адправіўся ў Skeletour, які складаецца зь пяцідзесяці чатырох датаў, з 15 красавіка па 25 верасьня 2025 году. Тур уключае ў сябе канцэрты ў ЗША, Эўропе й Мэксыцы й, як сьцьвярджаецца, будзе напоўнены «найбольш уражлівымі канцэртнымі выступамі», а таксама стане «найбольш амбіцыйнам турам у іхнай карʼеры»[48].

За адну гадзіну да выхаду альбома (24 красавіка, а 23:00 паводле беларускага часу) на YouTube-канале гурта пачаўся жывы этэр «Skeletá Rockin Eve» (зваротны адлік да Skeletá)[49].

Камэрцыйны посьпех

  • На брытанскім этапе Skeletour на ўсіх чатырох канцэртах быў sold-out.
  • Ghost сабралі больш за 20 мільёнаў праслухоўваньняў на Spotify паміж «Satanized» і «Lachryma»[50].
Remove ads

Водгукі

Прафэсійныя рэйтынгі

Больш інфармацыі Сумарныя балы, Аўтар ...

На Metacritic, сайце-агрэгатары рэцэнзіяў, які зьбірае рэцэнзіі з асноўных выданьняў і выстаўляе сярэднеўзважаны бал са 100, Skeletá атрымала 79 балаў на падставе 7 рэцэнзіяў крытыкаў. Гэтая адзнака азначае «ў цэлым спрыяльныя водгукі»[52][Ц 1].

Jaimunji з Metal on Tap кажа: «з альбомам Skeletá Ghost стварылі адзін з сваіх самых эмацыйна насычаных і музычна авантурных альбомаў на сёньняшні дзень. Гэта падарожжа <…> багатае гукавымі дэталямі, апавядальнымі патокамі й яркімі момантамі, якія застаюцца надоўга пасьля апошняй ноты <…> ідэальна збалянсаванае варыва з эмоцыяў і тэатральнага майстэрства»[56][Ц 2].

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

Усе кампазыцыі выкананыя Ghost (для больш падрабязнай інфармацыі гл. § Удзельнікі запісу).

Больш інфармацыі №, Назва ...

Нататкі

  • Джын Ўокер (Gene Walker) — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге.
  • У назьве кампазыцыі «Marks of the Evil One» пад the Evil One, магчыма, маецца на ўвазе Сатана[60].
  • У назьве кампазыцыі «Excelsis», магчыма, выкарыстоўваецца частка з выразу Gloria in Excelsis, што значыць хрысьціянскі богаслужбовы гімн, які мае вершаваную форму псалмоў[61].
Remove ads

Удзельнікі запісу

Ghost

  • Папа V Пэрпэтуа
  • Група Безназоўных упіраў

Дадатковыя ўдзельнікі

  • Фрэдэрык Окесан — гітары[3]
  • Салім аль-Факір — клявішныя

Іншыя

  • Эндзі Ўолес — міксаваньне
  • Дэн Малш — міксаваньне
  • альбом спрадусаваны Джынам Ўокерам (Табіясам Форге)[3]
  • кампазытары Табіяс Форге, Салім аль-Факір і Вінсэнт Пантарэ[3]
  • Зьбігнеў Беляк — вокладка

Аўтары словаў

  • A Ghoul Writer (Табіяс Форге; усе кампазыцыі)[3]
  • Салім аль-Факір («Peacefield», «Satanized»)
  • Вінсэнт Пантарэ («Peacefield», «Satanized»)
  • Макс Гран («Peacefield», «Lachryma», «Guiding Lights», «De Profundis Borealis», «Cenotaph», «Umbra», «Excelsis»)
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Impera — пяты студыйны альбом Ghost

Заўвагі

Асноўныя

  1. Сьпіс кампазыцыяў:
    1. «Spillways»
    2. «Absolution»
    3. «The Future Is A Foreign Land»
    4. «Ashes»
    5. «Nocturnal Me»
    6. «Idolatrine»
    7. «Zenith»
    8. «Elizabeth»
    9. «Dance Macabre»
  2. Сьпіс кампазыцыяў:
    1. «Satanized»
    2. «Absolution»
    3. «The Future Is A Foreign Land»
    4. «Ashes»
    5. «Nocturnal Me»
    6. «Idolatrine»
    7. «Zenith»
    8. «Elizabeth»
    9. «Dance Macabre»

    1. «Twenties»
    2. «He Is»
    3. «Enter Sandman»
    4. «Deus In Absentia»
    5. «Ashes»
    6. «Rats»
    7. «Kiss The Go-Goat»
    8. «Elizabeth»
    9. «Respite On The Spitalfields»
    10. «The Future Is A Foreign Land»
    11. «Hunter’s Moon»
    12. «Enter Sandman»
    13. «Body And Blood»
    14. «Elizabeth»
    15. «Twenties»
    16. «The Future Is A Foreign Land»
    17. «Enter Sandman»
    18. «Ritual»

Цытаты

  1. Цытата на мове арыгіналу: «…generally favorable reviews». (анг.)
  2. Цытата на мове арыгіналу: «With Skeletá, Ghost have delivered one of their most emotionally resonant and musically adventurous albums to date. It’s a journey in every sense—rich with sonic detail, narrative flow, and standout moments that will linger long after the final note… a perfectly balanced brew of emotion and theatrical flair». (анг.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads