Spasenie

беларускі хрысьціянскі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Spasenie
Remove ads

«Spasenie» — беларускі гурт хрысьціянскага й поп-року з Берасьця, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт быў створаны ў жніўні 1989 году[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку гораду Берасьце) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку й раптам, па завяршэньні адной зь песень, пачулі ззаду сябе аплядысмэнты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба зьбірацца ў гурт[4].

У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні, і ўжо празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі[4].

У 2006 годзе гурт да свайго сямнадцацігодзьдзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].

Асаблівасьцю калектыву зьяўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].

Гурт вельмі часта езьдзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленьнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Нямеччыну, Канаду, Расею, ЗША, Вялікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя рэгіёны[5][6][7].

Свае трыццацігодзьдзе гурт адсьвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 году на плошчы Леніна ў Берасьці[8].

Remove ads

Назва гурта

Назва «Spasenie» (па-расейску: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурту ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якутыі, і сьведчыць, што музыка для іх і ёсьць выратаваньне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызваньне. І для чалавека ёсьць сапраўднае выратаваньне знайсьці ўсё гэта», — дакладна распавядаў пра выбар Вользе Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмэн Ігар Муха ў 2005 годзе[9].

Remove ads

Моўнае пытаньне

Першыя 15 год свайго існаваньня гурт быў выключна расейскамоўным, але з выхадам альбому «Crossing the Jordan» ангельскай мовы ў яго творчасьці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытаньне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Берасьці. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласьціва зьмешваньне моваў. Вельмі шмат словаў з украінскай, польскай… Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні расейскай. Таму мы раней сьпявалі не на роднай мове, а па-расейску. Хоць я прызнаю бясспрэчную мэлядычнасьць беларускай. Ангельская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з расейскай, то на апошняй сьпяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэньняў „бр“, „стр“ і г. д. Таму нам перайсьці было зусім не складана»[9].

Сацыяльная актыўнасьць

Гурт ладзіць для гуртоў фэстываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 году), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Берасьце пад назвай «па-расейску: Город света» (з 2009 году)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].

У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навукаў Беларусі падрыхтаваў і запусьціў экскурсійны маршрут «Берасьце — горад Бібліі»[12][13].

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • Хабаровский край (1992)
  • Возвращение домой (мюзыкл) (1992)
  • Старые песни (1992)
  • Мой Бог скала (1993)
  • Только Ты (1995)
  • Человек без зубила (1997)
  • Бьют часы (1998)
  • Exit (1999)
  • Летит безжалостное время (2000)
  • … а Солнце за кормой (2001)
  • Еврейский альбом (2001)
  • Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003)
  • Кардиограмма (2003)
  • Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі й Бэкі Шарп) (2004)
  • Acoustic (2007)
  • Spasenie (2009)
  • Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011)
  • Вечные слова (2012)

Кампіляцыі

  • 10 лет, The Best (1999)

Канцэртныя DVD

  • 17 Live (2007)

Удзел у складанках

  • Серебряный граммофон (2006) (АНТ), трэк «Плачет небо»[14].
  • Первый интернационал(be) (2006) (Вігма), трэк «The Word Was Spoken».
  • Золотая 20: зима 2007 (2006) (West Records), трэк «Плачет небо»[14].

Кліпы

  • Никто кроме Тебя
  • Расстояние (2003)
  • На метр от земли (2004)
  • Плачет небо / The Word Was Spoken (2005)
  • Осень
  • Странные сны
Remove ads

Узнагароды й намінацыі

2006 год — прэмія Альфа-радыё «Залатое вуха»[15].

2009 год — намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песьню «… а Солнце за кормой»[16].

2009 год — намінацыя «За ўклад у разьвіцьцё музыкі» на штогадовай прэміі Эвангельскай музычнай асацыяцыі.

2010 год — фэстываль «Радыё Брэст» «па-расейску: Знай Наших - 3»: найлепшы гурт, найлепшы франтмэн (Ігар Муха).

2019 год — Ганаровая грамата Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў[8].

Remove ads

Удзельнікі

  • Ігар Муха — вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—)
  • Павал Шальпук — вакал, скрыпка, гітара, бас-гітара (1989—)
  • Пётар Семянюк — клявішныя, вакал (1989—)
  • Майк Чобі — бас-гітара
  • Зьміцер Галадко — сола-гітара
Аўтар тэкстаў
  • Аляксандар Барысюк — гітара (1989—)
Тэхнік гуку
  • Андрэй Кавальчук
Былыя ўдзельнікі й гастрольныя музыкі

Тацьцяна Шэльпук (вакал, клявішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандар Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Зьміцер Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры й інш.[17].

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads