Zunge (альбом)

дэбютны студыйны альбом нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана ў ягоным сольным праекце (2023) From Wikipedia, the free encyclopedia

Zunge (альбом)
Remove ads

Zunge (зь ням. — «язык») — дэбютны альбом сольнага праекту нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана. Альбом выйшаў 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах[7][10]. Рэліз фізычных выданьняў быў перанесены на 17 лістапада й 1 сьнежня[11][12][9][13].

Хуткія факты Альбом Till Lindemann, Храналёгія Till Lindemann ...

Для альбома запісаныя 5 самотнікаў[11] . Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году, трэкліст стаў вядомы 2 лістапада .

Remove ads

Вокладкі

Альбом

Вокладку для Zunge аформіў мастак Дэн Зазуля[14]. У альбома ёсьць тры вокладкі: чорна-белая, шэра-белая й сіня-белая. На ўсіх вокладках надрукаваны лягатып артыста з чырвоным надпісм «Till».

На вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з моцна зьнявечаным тварам, які нагадвае зомбі[15]. Загаловак Zunge разьмешчаны па цэнтры ў самым нізе.

Чорна-белая вокладка выкарыстоўваецца для лічбавага выданьня, а шэра-белая — для фізычнага. Для якой мэты створаная сіня-белая вокладка невядома. У краме Rammstein была прадстаўленая шэра-белая й сіняя вэрсія вокладкі[9].

«Zunge»

У самотніка «Zunge» на вокладцы зашыты рот Тыля Ліндэмана. Вокладка гэтага самотніка, а таксама «Schweiss» і «Lecker» — кадр зь відэакліпаў[16].

NSL

На вокладцы «Nass» намаляванае мора, у якім стаіць чалавек. Гэта адсылае да назвы песьні й да ейнага тэксту. «Nass» — адзіны самотнік з NSL у якога на вокладцы ня кадр з кліпу[16].

Усе тры вокладкі аформленыя ў адзіным стыле: лягатып праекту на ўсіх вокладках у левым верхнім куце, а назвы напісаныя адзінай ґарнітурай. Літары назваў песьняў напісаныя рознымі стылямі ґарнітуры: тлустым, курсівам.

«Sport frei»

На вокладцы самотніка намаляваны чалавек, які бяжыць у агне. Вокладка чорна-белая, а агонь каляровы. Вокладка паўтарае кадр зь відэакліпу, аднак агонь у кліпе таксама чорна-белы[17].

Remove ads

Гісторыя

  • 8 верасьня быў выпушчаны самотнік «Zunge», тагды ж быў анансаваны альбом.
  • 29 верасьня выйшаў трайны самотнік NSL з трыма самотнікамі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker».
  • 23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. § Даступныя выданьні): цяпер на ім налепка з згадваньнем пра самотнік пад назвай «Fleisch».
  • 27 кастрычніка
    • Выйшаў пяты самотнік з альбома — «Sport frei».
    • Было абвешчана аб пераносе рэлізу фізычных выданьняў альбома з 3 на 17 лістапада для кампакт-дыскаў і Fanbox і на 1 сьнежня для вінілавых пласьцінак. Для стрымінгавых плятформаў дата рэлізу не зьмянілася.
  • 2 лістапада стаў вядомы трэкліст альбома.
  • 8 студзеня 2025 году альбом быў перавыдадзены пад нямецкім лэйблам Out Of Line Music (пад ім жа быў выдадзены самотнік «Meine Welt»), а ў некаторых стрымінгавых сэрвісах у трэкліст была ўключаная песьня «Ich hasse Kinder».

Гісторыя стварэньня

У 2023 годзе скончаны альбом быў згаданы Zeit Online і, такім чынам, упершыню публічна пацьверджаны[18]:

Альбом быў скончаны ўжо даўно, ён таксама доўгі час быў даступны Universal Music, незалежныя крыніцы пацьвердзілі гэта Zeit Online. Прынамсі, намёк на новую музыку Ліндэмана можна знайсьці ў анонсе сольнага тура, заплянаванага на лістапад і сьнежань.

Арыгінальны тэкст  (ням.)
Das Album ist längst fertig, es liegt Universal Music auch längst vor, das haben voneinander unabhängige Quellen Zeit Online bestätigt. Zumindest eine Andeutung auf neue Lindemann-Musik findet sich in der Ankündigung der für November und Dezember geplanten Solotournee.

  Zeit.de

У сярэдзіне чэрвеня, «пасьля таго як сталі вядомыя абвінавачаньні» супраць Ліндэмана і Rammstein, Universal Music «прыпыніла дзейнасьць па маркетынгу й прасоўваньню запісаў гурта да далейшага паведамленьня». Пасьля апраўданьня Тыля Ліндэмана бэрлінскай пракуратурай лэйбл «хоча пакінуць усе варыянты адкрытымі на будучыню» (гэта значыць, што поўнай адмовы ад супрацоўніцтва ня будзе)[19].

У жніўні 2023 году Тыль Ліндэман і Universal Music Group сумесна вырашылі прыпыніць супрацоўніцтва над альбомам[5]. Замест гэтага альбом будзе выдадзены самвыдатам[20][21].

Каб альбом мог быць выдадзены своечасова да канцэртнага тура, заплянаванага на лістапад 2023 году, Тыль Ліндэман і Universal Music узаемна вырашылі, што Тыль Ліндэман можа выпусьціць гэты альбом без Universal Music.

  Universal Music Group

Аднак гэта ня ёсьць абсалютнай адмовай ад далейшага супрацоўніцтва[19]. У канцы заявы Universal гаворыцца[22]:

Мы паведамім вам аб будучых рэлізах у належны час.

Сольны альбом фронтмэна гурта можна папярэдне замовіць на сайце Rammstein у выглядзе кампакт-дыска, вінілавай пласьцінкі й гэтак званага фан-бокса (Fanbox).

8 верасьня быў выпушчаны аднайменны прэ-самотнік. Ён даступны ў электронным выглядзе на звычайных плятформах, такіх як Apple Music і Spotify, дзе адзіным уладальнікам аўтарскіх правоў пазначаны «Till Lindemann»[5].

Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году[14]. Папярэднія заказы сталі даступныя ў афіцыйнай краме Rammstein тагды ж[9].

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

Сьпіс кампазыцыяў стаў вядомы за некалькі гадзінаў да рэлізу альбома, 2 лістапада а 14:00 паводле беларускага часу[23].

Лічбавае спампаваньне, стрымінгавыя плятформы

Больш інфармацыі №, Назва песьні ...

Афіцыйны плэйліст, CD, грампласьцінка

Больш інфармацыі №, Назва песьні ...
Remove ads

Самотнікі

Для альбома былі запісаныя пяць самотнікаў:

  1. «Zunge»[24][25]
  2. «Nass»[26]
  3. «Schweiss»[27]
  4. «Lecker»[28]
  5. «Sport frei»[29][30]

Да кожнага самотніка запісаны відэакліп (для «Nass», «Schweiss» і «Lecker» запісаны NSL). Для кліпаў ствараліся тызеры, апублікаваныя ў афіцыйных каналах Тыля ў Instagram і Facebook[31][32][33][34][35].

«Nass», «Schweiss» і «Lecker» прапануюцца ў выглядзе самотнікаў, кожны зь якіх зьмяшчае ўсе тры песьні[36].

У афіцыйны плэйліст альбома быў таксама ўключаны самотнік «Ich hasse Kinder», які выйшаў 1 чэрвеня 2021 году[37].

«Ich hasse Kinder»

Музычнае відэа да «Ich hasse Kinder» было выпушчана на YouTube-канале Тыля Ліндэмана 1 чэрвеня 2021 году, у Дзень аховы дзяцей[38]. Рэжысэрам выступіў Сяргей Грэй[39][40]. У галоўных ролях Тыль Ліндэман, Аляксандар Рэва й Аглая Тарасава[40]. Дзеяньні кліпа разгортваюцца ў 1989 годзе ў савецкай Маскве. Відэа зьнятае ў стылі позьняга СССР і ўтрымлівае шматлікія сцэны гвалту.

Самотнік быў дададзены ў плэйліст альбома 3 лістапада 2023 году на сайце Spotify.

«Zunge»

Песьня «Zunge» ёсьць вынікам супрацоўніцтва Ліндэмана з прадусарам Даніэлем Карэлі й адрозьніваецца ў асноўным мэлядычным гучаньнем, з больш устойлівым прыпевам і перавагай скажоных гітар і аркестроўкі[41].

Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[42][43][44].

NSL

Усе песьні выйшлі 29 верасьня 2023 году.

Даўжыня кліпу да песьняў — 18:51. Кліп зьняты адразу да трох самотнікаў[45] , таму мае назву зь першых літар назваў самотнікаў: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» NSL[46].

Відэа да самотнікаў выйшла а 18:00 паводле беларускага часу[36].

У частцы відэакліпу для «Nass» Ліндэман, апрануты ў чырвоны касьцюм, падвяргаецца нападу зомбі з чырвонымі маскамі на тварах. Месца дзеяньня першай частцы кліпу самалёт[47].

«Schweiss» гучыць больш сымфанічна, чым «Nass», мае такі ж двухбаковы сэнс. Песьня аб поце, але ў outro Тыль пяе, што пот цячэ нават з вачэй, потым называючы яго сьлёзамі[48]. У кліпе самалёт Тыля падае ў пустэльні. Музыка вылазіць з самалёту, за ім ідзе чалавек у чырвонай масцы з выявай твара Ліндэмана[46].

У «Lecker» лірычны герой пяе аб тым, як ён ліжа, смокча й атрымлівае ад гэтага асалоду. Трэк ня мае пэўнага адзінага значэньня, інтэрпрэтаваць яго можна па-рознаму[48].

«Sport frei»

Зьвесткі пра выхад новага самотніка зьявіліся 24 кастрычніка[49]. 24, 25 і 26 кастрычніка былі апублікаваныя тызеры да кліпу на самотнік[50][51][35].

Песьня заснаваная на асабістым досьведзе музыкі: Тыль Ліндэман прафэсійна займаўся плаваньнем зь 10 гадоў і езьдзіў на спаборніцтвы ў сацыялістычныя краіны. Ён удзельнічаў у чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў і быў кандыдатам у зборную для выступу на Алімпіядзе-80 у Маскве[52].

У кліпе да самотніка Тыль выступае спартсмэнам, які нясе штангу й харчуецца толькі таблеткамі. Ён запальвае Алімпійскі агонь і сам запальваецца ад яго. У канцы кліпу лірычны герой бяжыць падпалены[17].

Назва самотніка была афіцыйным спартыўным прывітаньнем у НДР. Трэнэры казалі: «Мы вітаем вас у спорце…» а спартсмэны адказвалі: «…frei»[53].

Remove ads

«Übers Meer»

Хоць песьня «Übers Meer» не была выдадзеная ў якасьці самотніка, для яе былі запісаныя яшчэ 4 вэрсіі, якія ўвайшлі ў 2 самотніка: «Übers Meer (Radio Edit)» і «Übers Meer (Remix)».

Рэліз «Übers Meer (Radio Edit)», які быў запісаны сумесна з турэцкім прадусарам, Буракам Етэрам, адбыўся 3 траўня 2024 году[54][55][56].

15 верасьня 2024 году ў афіцыйным Instagram-акаўнце музыкі быў апублікаваны трэйлер да новага кліпу для песьні «Übers Meer»[57]. 16 верасьня прэм’ера кліпу (а 18:00 17 верасьня) была анансавая на YouTube. Прадусары для кліпу — Тыль Ліндэман і Зоран Біхач[58].

17 верасьня 2024 году быў выдадзены самотнік-рэмікс — «Übers Meer (Remix)»[59], які ўтрымлівае дзьве кампазыцыі: вэрсію песьні, выкананую на піяніна й рэмікс ад гурта Phantom Vision, зь якім, у пачатку верасьня 2024, Тыль запісаў сумесную песьню («Allein Bin Ich In Guter Gesellschaft»).

Remove ads

Рэліз і прасоўваньне

Zunge быў выпушчаны 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах. Тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2023 году[60]. Канцэртная праґрама для тура[61] (песьні з альбому пазначаныя zunge):

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Даступныя выданьні

Даступныя тры фізычныя варыянты альбома[9][16][62]:

  • Стандартнае выданьне:
    • Кампакт-дыск, футляр для каштоўнасьцяў, 28-старонкавы буклет.
  • Падвойнае выданьне LP.
    • Два чорных вініла па 180 г, адкідная вокладка, 16-старонкавы буклет.
  • Абмежаванае выданьне Fanbox:
    • Чорны паднос (33x26x12 см) у парніковай ўпакоўцы;
    • Дэкаратыўная падушка (50x27 см) у выглядзе 3D-мяса з унутранай кішэняй і ўнутранай падушкай;
    • Альбом на кампакт-дыску ў дыджыпаку ва ўнутранай кішэні.

Альбом таксама даступны ў лічбавам выданьні на розных стрымінгавых плятформах[7].

Remove ads

Удзельнікі запісу

Усе тэксты да песьняў напісаныя Тылем Ліндэманам[8].

  • Тыль Ліндэман — вакал;
  • Даніэль Карэлі — прадусаваньне;
  • Скай ван Хоф — прадусаваньне, зьвядзеньне (2);
  • Свантэ Форсбак — майстарынг (усе кампазыцыі);
  • Лоіс Кас — прадусаваньне;
  • Ольсэн Інвальтыні — зьвядзеньне (8);
  • Клемэнс Віджэрс — прадусаваньне;
  • Афе Марыя — прадусаваньне.

Пазыцыі ў чартах

Пазыцыі ў чартах (2023)

Больш інфармацыі Чарт (2023), Найвышэйшая пазыцыя ...

Пазыцыі ў iTunes Top 100 Albums

Пазыцыі ў iTunes Top 100 Albums станам на 4 лістапада 2023 году.

Больш інфармацыі Топ, Найвышэйшая пазыцыя ...

Цікавыя факты

  • Апошняя песьня з альбома, «Selbst verliebt», утрымлівае акрамя самой песьні схаваны трэк, які пачынаецца пасьля 40-сэкунднай паўзы па сканчэньні асноўнага трэка[8].
  • Частка тэксту для песьні «Zunge» узятая зь верша Тыля Ліндэмана Lachen ist gesund і невыдадзенай песьні «Eelsoup» праекту Na Chui.
  • Частка песьні «Du hast kein Herz» была ўзятая зь вершаў Ліндэмана Kein Herz і Wo ist dein Herz[82].
  • Частка тэксту для самотнікаў «Nass», «Schweiss» і «Lecker» была ўзятая зь вершаў Alles ist naß, Schweiß і песьні «Eelsoup» адпаведна.
  • Частка тэксту для «Selbst verliebt» была ўзятая зь верша Тыля Ліндэмана Ich find mich gut[83].
  • Усе вершы Ліндэмана, на якіх былі заснаваныя песьні, уваходзяць у ягоную кнігу «In stillen Nächten».
Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паміж песьнямі паўза ў 30 сэкундаў, схаваны трэк цягнецца 03:21.
  2. Без схаванага трэку — 02:50.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads