Entre dos tierras (самотнік Тыля Ліндэмана)

кавэр Тыля Ліндэмана на аднайменную песьню Héroes del Silencio (2023) From Wikipedia, the free encyclopedia

Entre dos tierras (самотнік Тыля Ліндэмана)
Remove ads

«Entre dos tierras» (з гішп. — «паміж дзьвюма землямі») самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана, 11-ты самотнік у дыскаграфіі ягонага сольнага праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio[3] . «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[4][5][6].

Хуткія факты Самотнік Till Lindemann, Выдадзены ...
Remove ads

Гісторыя

У 2015 годзе Тыль назваў «Entre dos tierras» гурта Héroes del Silencio адной з сваіх улюбёных песьняў[7]. Існаваньне кавэр-вэрсіі самотніка было падцьверджана гішпанскай газэтай Heraldo 21 студзеня 2022 году[8].

Паводле зьвестак 2022 году, песьня была выкананая Rammstein і павінна была ўвайсьці ў іхны альбом Zeit[9][10][11]. Самотнік пратачыўся ў сетку 29 красавіка 2022 году, у дзень выхаду альбома Rammstein[12].

«Яны магутны гурт, і мы вельмі радыя, што ім так спадабалася песьня, што яны зрабілі яе кавэр…»

Арыгінальны тэкст  (гішп.)
«Es un grupo cañero, y nos alegramos mucho de que la canción les guste hasta el punto de hacer una versión…»

 Хуан Вальдзівія, інтэрвію RockFM[13]

У 2023 годзе стала вядома, что кавэр зрабілі не Rammstein, а Тыль Ліндэман. Ён ня першы раз выконвае песьню на гішпанскай мове: раней ён выканаў песьню «Te quiero puta!» на альбоме Rammstein Rosenrot 2005 году[14][15].

Вядома, што Ліндэман гадамі спрабаваў зрабіць сваю вэрсію «Entre Dos Tierras», але сутыкаўся зь цяжкасьцямі пры вымаўленьні некаторых словаў, асабліва тых, што ўтрымліваюць літару «r»[14][16].

Тыль шмат рыхтаваўся, каб выканаць гэтую песьню практычна ідэальна, таму паміж навіной пра песьню й ейным рэлізам прайшоў прамежак часу[15].

Remove ads

Відэакліп

Рэліз

Відэакліп быў анансаваны 9 студзеня 2024 году ў афіцыйным Instagram Тыля Ліндэмана[17].

Кліп быў выпушчаны 12 студзеня 2024 году[18]. У канцы відэакліпу паказаная частка папярэдняга кліпу музыкі «NSL» (гл. таксама Zunge § NSL).

Гісторыя стварэньня

Відэа было зьнятае ў Мэксыцы ў лістападзе 2020 году[5]. Кліп здымаў мэксыканскі фатограф Фелікс Бара[19][20].

Здымкі праходзілі ў лесе, недалёка ад Канкуна. Мастак Хасэ Роша таксама распрацаваў для відэа маскі, натхнёныя тымі, што насілі чумныя лекары[19].

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

На самотніку прысутнічае адна кампазыцыя[1]:

Больш інфармацыі №, Назва ...

Ужывую

Тыль Ліндэман дэбютаваў з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[15][21][22][23].

Інфармацыя

Песьня выкананая Тылем Ліндэманам. Тэкст і музыка — гурт Héroes del Silencio: Банберы, Хуан Вальдзівія, Хаакін Кардыэль і Пэдра Андрэў[24]. У тэксьце песьні гаворыцца пра тое, як лёгка можна стаць марыянэткай і патрапіць у пастку, страціўшы кантроль над уласным жыцьцём[25].

Апісаньне

Вэрсія «Entre dos tierras» Тыля Ліндэмана мае некаторыя элемэнты, якія характарызуюць музыку Rammstein, такія як цяжкія гітары й электронныя аранжыроўкі[26][22]. Вакальная мэлёдыя з своеасаблівым акцэнтам Тыля[26].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads