Till Lindemann Tour 2023
канцэртны тур нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Till Lindemann Tour 2023 (зь ням. — «Тур Тыля Ліндэмана 2023», «Тур Till Lindemann 2023») — канцэртны тур нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана ў ягоным сольным праекце. Пачаўся 8 лістапада 2023 году[1].
У туры музыка ўпершыню выконвае песьні з свайго дэбютнага альбома. Тур прайшоў ў Нямеччыне, Чэхіі, Славаччыне, Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Нідэрляндах, Францыі[1].
11 лістапада былі абвешчаныя тры дадатковыя канцэрты ў Мэксыцы[2][1].
Remove ads
Гісторыя
Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[3].
З-за эпідэміялягічнай сытуацыі канцэрты Ich hasse Kinder Tour 2022, заплянаваныя на студзень, былі перанесены на лістапад і сьнежань[4].
14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год. Тагды ж былі абвешчаныя першыя дзьве даты: 22 лістапада (Прага) й 24 лістапада (Браціслава).
З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.
Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.
— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана
У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[1][5].
Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны 5 верасьня:
З-за хваробы мы з жалем паведамляем, што Тыль Ліндэман, на жаль, вымушаны адмяніць свой выступ на Blue Ridge Rock Festival 2023. Мы будзем старанна працаваць з фэстывалем, каб вярнуць яго ў 2024 годзе.
— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана
17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[6].
Тур быў завершаны 4 студзеня 2024 году канцэртам у Мэксыцы.
Remove ads
Шоў
Чырвоным колерам вылучаныя скасаваныя шоў.
Remove ads
Сэтліст
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads