Імпэрыялізм

палітыка магутных дзяржаваў, якая палягае ў захаваньні або імкненьні да палітычнага і эканамічнага панаваньня ў сьвеце From Wikipedia, the free encyclopedia

Імпэрыялізм
Remove ads

Імпэрыялі́зм — дзяржаўная палітыка, скіраваная на заваёўваньне тэрыторыяў, калёніяў, або ўсталяваньне палітычнага й эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі. Тэрмін выкарыстоўваецца для характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калёніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да таго, ці называюць яны сябе імпэрыямі. Імпэрыялізм апошнія 500 гадоў ёсьць у першую чаргу прадпрыемства заходніх краінаў, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сыстэмаў[1]. Геаграфічныя дамэны ўлучаюць Нямецкую імпэрыю, Мангольскую імпэрыю, Рымскую імпэрыю, Асманскую імпэрыю, Сьвятую Рымскую імпэрыю, Партугальскую імпэрыю, Гішпанскую імпэрыю, Нідэрляндзкую імпэрыю, Пэрсыдзкую імпэрыю, Францускую імпэрыю, Расейскую імпэрыю, Кітайскую імпэрыю й Брытанскую імпэрыю, але гэты тэрмін можа быць у роўнай ступені ўжывацца да галінаў ведаў, перакананьняў, каштоўнасьцяў і досьведу, як то імпэрыя хрысьціянства альбо ісламу. Імпэрыялізм, як правіла, ёсьць самадзяржаўнай, а таксама часам маналітнай структурай паводле свайго характару. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, альбо жорсткай, як у дзяржаве Конга[2].

Thumb
Палітычная карыкатура, якая выяўляе брытанскі кантроль над вялікамі тэрыторыямі Афрыкі.
Remove ads

Гісторыя

Слова імпэрыялізм паходзіць ад лацінскага слова imperium, што азначае «камандаваць», «быць сувэрэнам» або проста «кіраваць войскам». Слова «імпэрыялізм» упершыню ўжылі ў XIX стагодзьдзі, каб асуджаць дэспатычны мілітарызм Напалеона III і яго спробы атрымаць палітычную падтрымку праз замежнае вайсковае ўмяшаньне. Тэрмін пашырыўся ў цяперашнім сэнсе ў Вялікабрытаніі ў 1870-х гадох; да 1880-х гаоў выкарыстоўваўся з пазытыўным адценьнем. Да канца XIX стагодзьдзя ён выкарыстоўваўся для апісаньня паводзінаў імпэрыяў ва ўсе часы і ва ўсіх месцах. Марксізм у канцы XIX — пачатку XX ст. лічыў імпэрыялізм найвышэйшай стадыяй разьвіцьця манапольнага капіталізму. Ганна Арэнт і Ёзэф Шумпэтэр вызначалі імпэрыялізм як экспансію дзеля экспансіі.

У XX стагодзьдзі тэрмін у асноўным ужываўся да палітычнага і эканамічнага дамінаваньня Захаду і Японіі, асабліва ў Азіі і Афрыцы. Яго дакладнае значэньне працягвае абмяркоўвацца навукоўцамі. Некаторыя аўтары, такія як Эдвард Саід, выкарыстоўваюць гэты тэрмін больш шырока для апісаньня ўсякай сыстэмы панаваньня і падпарадкаваньня, арганізаванай вакол імпэрскага ядра і пэрыфэрыі. Гэтае азначэньне ахоплівае як намінальныя імпэрыі, так і нэакаляніялізм.

Remove ads

Паводле краінаў

Вялікабрытанія

Thumb
Тэрыторыі былой Брытанскай імпэрыі.

Імпэрыялістычныя амбіцыі Брытаніі пачалі выяўляцца яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У 1599 годзе была створана Брытанская Ост-Індзкая, якая атрымала падтрымку з боку каралевы Лізаветы ў наступным годзе[3]. Са стварэньнем гандлёвых пастоў у Індыі, ангельцы здолелі захаваць сваю моц, бо іншыя імпэрыі, як то партугальская, таксама ўжо мелі гандлёвае прадстаўніцтва ў Індыі[3]. Да 1670 году Ангельшчына мела заморскія ўладаньні ў Вірджыніі, Масачусэтсе, Бэрмудах, Гандурасе, Антыгуа, Барбадасе, Ямайцы і Новай Шатляндыі. У XIII стагодзьдзі назіралася пашырэньне дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі на Індйскім субкантынэнце, якая прывяла да жахлівага стану мясцовай эканомікі.

Thumb
Вынікам бурскіх войнаў стала поўнае падпарадкаваньне бурскіх рэспублік Брытанскае імпэрыі ў 1902 годзе.

Празь вялізныя імпэрыялістычныя амбіцыі эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія мела колькі сутыкненьняў з Францыяй. Гэта спаборніцтва асабліва набыло сілу ў калянізацыі Канады. Джон Кабот зацьвердзіў Ньюфаўндлэнд за ангельцамі, у той час як у гэтым жа рэгіёне меліся францускія калёніі, створаныя ўздоўж ракі Сьвятога Лаўрэнція, якія мелі назву «Новая Францыя»[4]. Брытанія працягвала пашырацца, калянізуючы Новую Зэляндыю і Аўстралію, якія не былі пустыя землі, а мелі сваё тубыльнае насельніцтва са сваёй адметнай культурай[3]. Нацыяналістычныя рухі Вялікабрытаніі прасоўвалі ідэю стварэньня Садружнасьці, якая бы мела агульны характар нацыянальнай ідэнтычнасьці[3].

Палітыка раньняй Брытанскай імпэрыі была заснаваная на мэркантылізьме, калі эканамічны катроль над калёніямі, перш за ўсё, у Паўночнай Амэрыцы, краінах Карыбскага басэйну і Індыі, ажыцьцяўляўся з боку холдынгаў. Эканамічны рост імпэрыі быў сапсаваны стратай амэрыканскіх калёніяў у 1776 годзе, аднак Брытанія атрымала карысную кампэнсацыю ў Індыі і Аўстраліі, а таксама ў будаўніцтве нефармальнай эканамічную імпэрыі з дапамогай кантролю гандлю і фінансаў у Лацінскай Амэрыцы пасьля таго, як шэраг краінаў атрымалі незалежнасьць ад Гішпаніі і Партугаліі ў XIX стагодзьдзі[5].

Расея

Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў свайго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[6].

Францыя

У XVI стагодзьдзі француская калянізацыя Амэрыкі пачалася з стварэньня Новай Францыі. Пашырэньне ўладаньняў па-за Эўропы было працягнутае ў XVII стагодзьдзі ўтварэньнем гандлёвымі пастамі Францускай Ост-Індзкай кампаніі ў Афрыцы і Азіі. Першая француская імпэрыя існавала з 1534 па 1814 гады і ўлучала Новую Францыю (Канада, Акадыя, Ньюфаўндлэнд і Луізыяна), Францускія Антыльскія астравы (Сан-Дамінга, Гвадэлюпа, Мартыніка), Францускую Гвіяну, Сэнэгал, Маскарэнскія астравы (востраў Маўрыцы, Рэюньён) і Францускую Індыю.

Thumb
Францускі постэр, які згадвае француска-малагасійскія войны.

Другая француская імпэрыя пачалася з захопу Альжыру ў 1830 годзе і завяршылася здабыцьцём Альжырам незалежнасьці ў 1962 годзе[7]. Гісторыя францускага імпэрыялізму была адзначаная шматлікімі войнамі, вялікімі і малымі, а таксама значнай дапамогай Францыі ад калёніяў за часам сусьветных войнаў[8]. Па заваёве Альжыру ў першай палове XIX стагодзьдзя не адразу Францыя занялася пашырэньнем сваёй імпэрыі. Сур’ёзныя зрухі адбыліся пасля 1850 году, засяродзіўшыся галоўным чынам на Паўночнай і Заходняй Афрыцы, а таксама ў Паўднёва-Усходняй Азіі ды іншымі заваёвамі ў паўднёва-ціхаакіянскім рэгіёне (Новая Каледонія, Французская Палінэзія). Францыя таксама двойчы спрабавала зрабіць Мэксыку сваёй калёніяй у 1838—1839 і 1861—1867 гадах.

Францускія рэспубліканцы, спачатку варожыя да ідэі імпэрыі, пачалі падтрымліваць ейнае ўмацаваньне толькі тады, калі Нямецкая імпэрыя пачала ствараць уласную каляніяльную імпэрыю. З разьвіцьцём імпэрыі залежныя тэрыторыі набылі ролю гандлёвага партнэра Францыі, пастаўляючы сыравіну і набываючы тавары, а таксама надаючы прэстыж мэтраполіі праз распаўсюд францускай цывілізацыі і мовы, а таксама каталіцтва. Мэтраполія таксама была забясьпечаная працоўнай сілай за часам абедзьвюх сусьветных войнаў[9]. Абаронцы імпэрыялізму апраўдвалі заваёвы і прыгнёт тым, што дзякуючы францускай культуры і стандарту жыцьця можна і астатні сьвет прывесьці да цывілізацыі. У 1884 годзе францускі філёзаф і апантаны абаронца каляніялізму Жуль Фэры заявіў, што Францыя мае цывілізацыйную місію, бо як найышэйшыя расы маюць права над ніжэйшымі расамі, яны абавязаныя цывілізаваць ніжэйшых[10]. Пры гэтым пры асыміляцыі прапаноўваліся поўныя грамадзянскія правы, але на практыцы асыміляцыя заўсёды заставалася аддаленай пэрспэктывай[11]. У адрозьненьне ад Вялікабрытаніі, Францыя накіроўвала невялікую колькасьць перасяленцаў у свае калёніі, за выключэньнем Альжыру, дзе, не зважаючы на прысутнасьць францускіх пасяленцаў, яны заўсёды складалі меншасьць.

Француская імпэрыя дасягнула свайго максымуму ў 1920-х гадах, займаючы больш за 11 500 000 км² і маючы насельніцтва ў 110 мільёнаў чалавек напярэдадні Другой сусьветнай вайны[12][13]. За часам Другой сусьветнай вайны Шарль дэ Голь і Вольная Францыя выкарыстоўвалі заморскія калёніі як базы дзеля барацьбы за вызваленьне Францыі. Аднак пасьля 1945 году ўзьняліся антыкаляніяльныя рухі, якія імкнуліся зьнішчыць імпэрыю. У 1950-х гадах Францыя зазнала цяжкую паразу ў вайну ў Віетнаме. Не зважаючы на тое, што Францыя фактычна была пераможцай у вайне ў Альжыры, дэ Голь усё роўна пастанавіў надаць гэтай краіне незалежнасьць у 1962 годзе. Францускія перасяленцы і многія прыхільнікі Францыі былі вымушаныя пераехаць у Францыю. Амаль усе калёніі Францыі атрымалі незалежнасьць да 1960 году, аднак былая мэтраполія захавала значны фінансавы і дыпляматычны ўплыў. Францыя неаднаразова накіроўвала войскі дзеля дапамогі сваім былым калёніям у Афрыцы дзеля здушэньня паўстаньняў і дзяржаўных пераваротаў[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads