Інстытут хіміі новых матэрыялаў
дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут хіміі новых матэрыялаў (анг. Institute of Chemistry of New Materials) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе.
На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі НАНБ[1]. У ІХНМ распрацоўвалі нанаструктурныя тонкія плёнкі і кампазыцыйны матэрыялы з драўніны і нафты. Дзейнічала асьпірантура па 2-х спэцыяльнасьцях: арганічная хімія і фізычная хімія. Інстытут вырабляў: элемэнты вадкакрышталічных экранаў; прасьветную і паўпрасьветную, адлюстравальную і шырокадыяпазонную паводле тэмпэратуры паляроідную плёнку; змазачна-ахаладжальныя вадкасьці (ЗАВ); фарбавальнікі і люмінатары; біяцыды і палімэрныя матэрыялы для трохвымернага друку[2].
Remove ads
Будова
На 2020 год Інстытут хіміі новых матэрыялаў улучаў 2 аддзелы:
- фізыка-хіміі тонкаплёначных матэрыялаў у складзе 4-х лябараторыяў — 1) мікра- і нанаструктураваных сыстэмаў, 2) біяпалімэрных капсуляваных сыстэмаў, 3) аптычных анізатропных плёнак (з досьледнай вытворчасьцю), 4) матэрыялаў і тэхналёгіі вадкакрышталічных прыладаў (зь Міністэрствам прамысловасьці Беларусі);
- арганічных кампазыцыйных матэрыялаў у складзе лябараторыяў — 1) поліспалучаных арганічных злучэньняў (з досьледным участкам), 2) палімэрных біяактыўных рэчываў (з досьледным участкам), 3) леса- і нафтахімічных прадуктаў (з досьледным участкам сумесна зь Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэтам)[2].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1998 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заснавала Інстытут хіміі новых матэрыялаў (ІХНМ) на аснове Хіміка-тэхналягічнага цэнтру і аддзелу кінэтыкі і рэакцыйнай здольнасьці Інстытуту фізыка-арганічнай хіміі. Першым кіраўніком Інстытуту стаў акадэмік Уладзімер Агабекаў. ІХНМ налічваў 83 супрацоўнікі, зь іх 38 дасьледнікаў, у тым ліку доктара навук і 19 кандыдатаў навук. На 1 лістапада 1998 году засталося 73 супрацоўнікі, зь іх 35 дасьледнікаў. Інстытут дзейнічаў у складзе Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі НАНБ[3]. На 2004 году ІХНМ улучаў 7 лябараторыяў, 2 досьледныя дзялянкі і асьпірантуру. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: фізыкахімічныя ўласьцівасьці арганічных злучэньняў паводле структурна-фазавых станаў, атрыманьне і выкарыстаньне новых хімічных матэрыялаў, распрацоўка прамысловых спосабаў іх вырабу[4].
На 2004 год у Інстытуце распрацавалі: правілы кіраваньня хімічнымі рэакцыямі ў тонкіх арганічных плёнках; фізыка-хімічныя асновы стварэньня новых шматслойных танкаплёначных матэрыялаў з зададзенымі электрафізычнымі, аптычнымі і маскавальнымі ўласьцівасьцямі; новыя фота- і электронарэзысты для сухой вакуўмнай літаграфіі; кантрастныя пакрыцьці для прамысловай вытворчасьці вялікіх і звышвялікіх інтэгральных схемаў; высокаадчувальныя арганічныя матэрыялы для нагляднасьці выдарыса пад дзеяньнем бачнага сьвятла, ультрафіялетавага і лазэрнага выпраменьваньня на падложках і для выяўленьня браку (падмікроннага разьдзяленьня) мэталічных вырабаў; утварэньне на цьвёрдай паверхні ўльтратонкіх плёнак Лэнгмюра—Блоджэт і спосабы выяўленьня створаных структураў пры дапамозе сканавальнай тунэльнай і атамна-сілавой мікраскапіі; токаправодную тонкую плёнку для працоўных складнікаў чуйнікаў; тонкія плёнкі з унутраным праводным слоем; адна- і шматмалекулярныя пакрыцьці для вымярэньня электрафізычных уласьцівасьцяў плёнак Лэнгмюра—Блоджэт і люмінісцэнтнага слоя ў біячуйніках; шматслойныя матэрыялы зь фільтрацыяй часьцінак да 10 нанамэтраў, звыштонкія плёнкі для зносаўстойлівасьці прэцызійных дэталяў да церця; плёначныя матэрыялы для ўтварэньня анізатропных эпітаксіяльных структураў тэрманапыленьнем арганічных злучэньняў; вытворчасьць палярызатараў і паляроідных плёнак для вадкакрышталічнага экрану; аптычныя адбельвальныя рэчывы для палімэрных матэрыялаў, люмінэсцэнтныя фарбавальнікі для маркіроўкі вырабаў; змазачна-ахаладжальныя вадкасьці для мэханічнай апрацоўкі дэталяў; тэрмаацьвярджальныя лакі, вадкакрышталічныя матэрыялы для знакасынтэзавальных індыкатараў, сынтэз тэрмастойкіх пераксыдаў, біяцыдных поліалькіленгуанідаў; сынтэз прыродных фітагармонаў для сельскай гаспадаркі (зь Інстытутам біяагранічнай хіміі); сынтэз другасных тэрпэноідных вырабаў на аснове лесахімічнай сыравіны. Стварылі досьледныя вытворчасьці складнікаў вадкакрышталічных дысплэяў. Супрацоўнікі ІХНМ атрымалі 2 Дзяржаўныя прэміі Беларусі[4].
У красавіку 2005 году стварылі групу біялягічна актыўных гетэрацыклічных прадуктаў. У 2005 годзе ў ІХНМ стварылі Навукова-вытворчы цэнтар нафта- і лесахімічных тэхналёгіяў, які працаваў сумесна зь Інстытутуам каталізу Сібірскага аддзяленьня Расейскай акадэміі навук. У 2006 годзе заснавалі Хіміка-тэхналягічны цэнтар малатанажных кампазыцыйных матэрыялаў, які дзейнічаў пры Інстытуце хімічных тэхналёгіяў Хэйлунцзяну ў Кітаі. У 2007 годзе ІХНМ перадалі «Навукова-практычнаму цэнтру матэрыялазнаўства» ў складзе Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ. 1 лістапада 2008 году паводле Пагадненьня аб супрацы з Дэпартамэнтам дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Беларусі стварылі лябараторыю сродкаў аховы з досьледным участкам матэрыялаў для вырабу каштоўных папераў і плястыкавых картак для УП «Крыптатэх». На заказ «Крыптатэху» распрацавалі і паставілі пігмэнты, люмінафоры і асновы фарбаў на 450 000 даляраў. У 2008 годзе падпісалі кантракты з Навукова-тэхнічным мястэчкам імя карала Абдулазіза (Саудаўская Арабія) на 4,2 млн даляраў аб заказе беларускай распрацоўкі: тэрмаахоўнай вугляроднай матрыцы, угнаеньняў з брасінастэроіднымі гармонамі росту, гнуткай электроннай паперы з аптычнай адрасацыяй, ахоўных пакрыцьцяў для адтулінаў колаў на магістральных нафтавых помпах, біяцыдаў з вытворных полігексамэтыленгуанідзіну. У 2010 годзе лік дасьледнікаў вырас да 70. Таксама ў 2010 годзе стварылі Хіміка-тэхналягічны цэнтар, які супрацоўнічаў зь Інстытутам хіміі прыродных злучэньня Віетнамскай акадэміі навук і тэхналёгіяў. У 2015 годзе на заказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавалі і вырабілі 8 камплектаў імунамагнітных мікрасфэраў «Авідзін». У 2016 годзе ўтварылі лябараторыю прадукцыі малатанажнай хіміі, якая была сумеснай зь Інстытутам хіміі Акадэміі навук Туркмэністану[3].
У траўні 2017 году ІХНМ распрацаваў палімэр для трохвымерных прынтэраў замест АБС-плястыка. Распрацоўка грунтавалася на палімэрах з «Нафтану» і «Магілёўхімвалакна». Таксама сумесна зь Інстытутам цепла- і масаабмену стварылі шырокафарматны 3-вымерны прынтэр, які працаваў пры высокай тэмпэратуры[5]. У 2018 годзе ў Інстытуце стварылі нанакаталізатары з галуазітавых нанатрубак для сынтэзу біяактыўных гетэрацыклічных злучэньняў[6]. У 2019 годзе ў супрацы з загаднікам 2-й катэдры хірургічных хваробаў БДМУ Станіславам Трацьцяком стварылі пэктынавае сіта для перасадкі мэзэнхімальных ствалавых вузаў[7].
У 2020 годзе заснавалі лябараторыю нафтахіміі, якая дзейнічала сумесна з «Волскім навукова-дасьледчым інстытутам вуглевадароднай сыравіны» ў Казані (Расея). У 2020 годзе Інстытут вярнулі ў склад Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі НАНБ. На студзень 2021 году ІХНМ налічваў 83 супрацоўнікі, зь іх 73 займаліся навуковымі распрацоўкамі, уттым ліку 51 дасьледнік: 17 кандыдатаў навук і 5 дацэнтаў, 4 дактары навук і 3 прафэсары, а таксама акадэмік[3].У 2021 годзе навукоўцы Інстытуту стварылі каалінавыя нанатрубкі-каталізатары з алюмасылікатных матэрыялаў[8]. На 2022 год навукоўцы ІХНМ валодалі 64-ма патэнтамі[9].
Кіраўнікі
- Уладзімер Агабекаў (1998 — красавік 2020)
- Аляксандар Рагачоў (ад красавіка 2020 году)[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads