Іўе (хутар)
хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іўе[1] — хутар ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц маёнтак Іўе вядомы з XVI ст. У 1690 г. належаў Стэфану Тызэнгаўзу, ваяводу Наваградзкаму. Ён трымаў Іўе ў закладзе ад Казімера Яна Сапегі, ваяводы віленскага. Набыў яго за 15 тыс. талераў у 1686 г.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Замойскіх. У 1905 г. 124 жыхары, 8720 дзесяцін зямлі, побач млын, 5 жыхароў, 0,5 дзесяціны зямлі.
У 1921 — 1939 гг. фальварак у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 190 жыхароў.
3 1940 г. (18 двароў, 203 жыхары) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. Потым у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 12 двароў, 21 жыхар.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 14 чалавек[2]
- 1999 год — 21 чалавек, 12 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads