Алдыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алдыка, Алдзіка (Олдыка, Аўдзіка, Альдзік, Голдык, Гольдзіка, Гольдык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Алдыка або Олдыка (Aldiko, Oldiko[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова алд- (алт-) (імёны ліцьвінаў Альдона, Аўтаўт; германскія імёны Aldona, Altolt) паходзіць ад гоцкага alds 'стары'[3] (з значэньнем мудрасьці[4]). Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Audeca (Aud-eca)[5].
Адпаведнасьць імя Алдык германскаму імю Aldiko, якое ўпамінаецца яшчэ ў X стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andreas Oldyka (1687, 1691, 1693, 1695 і 1696 гады), Andreas Ołdyka (1692 год), Andreas Oldyk (1696 год), Casimirus Oldyka (1687, 1691, 1692, 1693 і 1701 гады), Casimirus Holdyk (1693 год), Casimirus Holdica (1700 год), Casimirus Aldik (1700 год), Casimirus Ałdyka (1700 год), Casimirus Audika (1724 год), Casimirus Ałdykiewicz (1725 год), Anna Hołdykuwna (1716 год)[7]; Oldykowna (1789 год)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй і Казімер Алдыкі (Олдыкі) — жыхары Пералаі, якія ўпамінаюцца ў канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў
Голдыкі-Завітневічы (Hołdyk-Zawitniewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род[9].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads