Ота
мужчынскае асабістае імя (Otto) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ота — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Аўда, Ода або Ота (Audo, Odo, Oto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -аўд- (-од-, -от-) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Аціла (Аўдзіла), Одзін, Отаўт, Атгін, Атмут, Адрык. Адзначаліся германскія імёны Otilo (Audilo), Odin, Ottolt, Otken, Otmot, Odric.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Oto (Ot, Ota, Otta, Otto, Oddo, Odo, Ute), Otko (Otka), Otel, Odinus (Ocin, Ocina, Otina), Odon, Othart, Ottakar, Otman, Otmar[4], Otołt[5].
У 1594 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Ottho, Regiomontanus Borussus, у 1610 годзе — Christianus Otter, Ragnetensis Borussus, у 1621 годзе — Johannes Otto, Passenheimensis Borussus, у 1623 годзе — Michael Otto, Fischusianus Borussus, у 1626 годзе — Zacharias Otto, Turingus Borussus, у 1638 годзе — Leonhardus Oderus, Regiomontanus Borussus, у 1643 годзе — Georgius Otter, Wildenbergensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Chwiedor Othawic… Marczin a Iwan Othawiczy… Onoprey Othawicz (1558 год)[7]; земенину господарскому земли Жомойтское пану Станиславу Яновичу Отовича Жицскому… панъ Станиславъ Яновичъ Отовича Жицскій (23 студзеня 1597 году)[8]; Isaac Ottho, Lithuanus (1600 год)[9]; Kasper Ahaszemp Otta (14—17 жніўня 1655 году)[10]; Eliasz Otta… Eliasz Ota… Jan Ota (15—20 кастрычніка 1655 году)[11]; Eliasz Ottha… Eliasz Ota; Jan Ota (20 кастрычніка 1655 году)[12]; Ota Tynehauss (23 кастрычніка 1655 году)[13]; Piotr Mikołajewicz Otowicz (1667 год)[14]; od osoby wysz mianowaney podpisalem Alexander Ota (23 красавіка 1670 году)[15]; ja Otto Jan Andrzeiewicz Dowoyna Sołohub (23 красавіка 1693 году)[16]; Christophorus Otta (1702 год)[17]; Friderici Otowicz (1703 год)[18]; cum Generosa Marianna Otianka… Alexander Otta (1707 год)[19]; Atowiczowna (1803 год)[20]; Ryszard, s. Walentego, Ottowicz (1909 год)[21][a].
Remove ads
Носьбіты
- Ота I (851—912) — герцаг Саксоніі
- Ота Бамбэрскі (1060/1061—1139) — біскуп Бамбэргу, Сьвяты
- Ян Отавіч Жыцкі — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581—1597 гадох[25][26][27]
- Станіслаў Янавіч Атовіч Жыцкі — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596—1597 гадох[28]
- Ота Ян (Ёган) Друвэ (Друф) Жыбартовіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 і 1614 гадох[29]
- Каспар Ота — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[30]
- Ота фон Герыке (1602—1686) — нямецкі фізык, інжынэр і філёзаф
- Ота фон Бісмарк (1815—1898) — першы канцлер Нямецкай імпэрыі
- Ота Шміт (1891—1956) — матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы
Оты (Otto) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[31] і Троцкага павету[32].
Атовічы (Ottowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[31].
Валоўскія-Атовічы[33] і Атовічы-Жыцкія[34] — літоўскія шляхецкія роды.
Атавіч (Otawicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[35].
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Ацят (адзначалася старажытнае германскае імя Othad[22]): на гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Ацяты;
- Отар (адзначалася старажытнае германскае імя Otar[23]): на гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Отар, у гістарычнай Прусіі — Отры;
- Ацьмін (адзначалася старажытнае германскае имя Otman[24]): на гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Ацьмінава
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads