Аляксандар Кротаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Кротаў (нар. 19 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Пазьней трапіў у барысаўскую вучэльню алімпійскай рэзэрвы, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Менску, дзе быў заўважаны трэнэрам «Іслачы» Уладзімерам Макоўскім і запрошаны ў каманду зь Менскага раёну, за якую пачаў выступаць з 2014 году. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сэзоне 2015 году атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
Да сэзону 2016 году рыхтаваўся разам зь «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў менскае «Тарпэда»[2]. У ліпені таго ж году быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтану» (2:0). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.
У першай палове сэзону 2017 году выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы зьявіўся на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клюбу пачаў пераважна выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 году зноў трэнаваўся зь «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сэзон 2018 пачынаў у асноўным складзе бабаруйскага клюбу, аднак улетку атрымаў траўму, празь якую прапусьціў амаль усю другую палову сэзону. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў сьнежні па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[8].
У студзені 2019 году склаў аднагадовы кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 году пакінуў каманду[10], а ў жніўні ўзмоцніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Андэрдогам», аднак клюб ня быў дапушчаны да Першай лігі, пасьля чаго ў сакавіку нападнік далучыўся ад складу «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе.
У пачатку 2021 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазьней трэнаваўся зь «Лідай» і ў красавіку афіцыйна быў далучаны да складу каманды[12]. Рэгулярна зьяўляўся ў першай адзінаццатцы лідзкай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэньні сэзону 2022 году. У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[14]. У летні перапынак сышоў з клюбу і стаў футбалістам другалігавага «Юні»[15], які паводле вынікаў сэзону ўпершыню ў гісторыі прабіўся ў Першую лігу.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads