Анатоль Мяльгуй
беларускі журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мяльгуй (нар. 14 сьнежня 1957, Менск — † 22 красавіка 2017, Менск[1]) — журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1989). З 1982 году пазаштатны карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», адзін зь вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш» (разам зь Вітаўтам Мартыненкам). У 1985 годзе стаў пераможцам І Усесаюзнага конкурсу знаўцаў рок-музыкі, што наладзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У 1986 годзе быў абраны старшынём першага беларускага рок-клюбу «Няміга» (Менск). Удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» (упершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магістрат», «Мінск», 1986) і «Тры колеры-ІІ» (упершыню на вялікай сцэне — гурты «Мроя», «Зарціпо(be)», 1987).
Аўтар шматлікіх публікацыяў і крытычных матэрыялаў, прысьвечаных праблемам нацыянальнай культуры, стану беларускай мовы ў краіне, сучасных музычных кірункаў у Беларусі. Сумесна з журналістам Вітаўтам Мартыненкам у 1989 годзе ў выдавецтве БІНіМ (Нью-Ёрк) выдалі першую беларускую рок-энцыкляпэдыю «Праз рок-прызму». У 2006 годзе пабачыла іх новая сумесная кніга, прысьвечаная сучаснай беларускай музычнай культуры «222 альбомы беларускага року і ня толькі…»[2]. Выданьне адзначана спэцыяльным прызам арганізатараў «Рок-каранацыі — 2006».
Сябра культурна-асьветнага клюбу «Спадчына». Узнагароджаны мэдалём Камітэту ўшанаваньня клюбу «Спадчына» з выявай «Пагоні» за «…актыўную і плённую працу на ніве беларускай нацыянальнай журналістыкі, за сьмелае адстойваньне права беларускага народу на дзяржаўны сувэрэнітэт» (1998), а таксама срэбраным пярсьцёнкам з выявай «Пагоні» і дэвізам «Жыве Беларусь» за «…дабрачынны і самаахвярны ўклад у падрыхтоўку і выданьне альманаха „Скрыжалі «Спадчыны-4»“» (2005). Узнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі мэдалём імя Яна Масарыка, «…у падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленьні беларуска-чэскіх стасункаў» (2007).
Remove ads
Бібліяграфія
- Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. Праз рок-прызму / Ян Запруднік. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1989. — 217 с.
- Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Менск: Беларуская музычная альтэрнатыва, 2006. — 440 с. — 2000 ас. — ISBN 000-5673-16-4
Літаратура
- Д.П. МЯЛЬГУЙ АНАТОЛЬ (Мельгуй Анатолий, Mjalgouj Anatol) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 193–194. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads