Антоні Рамальетс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоні Рамальетс
Remove ads

Антоні Рамальетс Сымон (па-гішпанску: Antoni Ramallets Simón; 1 ліпеня 1924, Барсэлёна, Гішпанія — 30 жніўня 2013, Вільяфранка-дэль-Пэнэдэс, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст (брамнік), а таксама мэнэджар і трэнэр гішпанскіх клюбаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...

Правёў большую частку сваёй кар’еры ў «Барсэлёне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафэй Саморы як найлепшы брамнік у Ля Лізе 5 разоў (гэта дасягненьне паўтарыў праз паўстагодзьдзя, у 2012 годзе Віктар Вальдэс), і атрымаўшы 17 асноўных клюбных трафэяў[4].

Рамальетс прадстаўляў Гішпанію на чэмпіянаце сьвету 1950 году. У 1960-х атрымаў некалькі трафэяў як мэнэджар, у прыватнасьці, выйграўшы два галоўныя трафэі з «Рэал Сарагоса».

Remove ads

Клюбная кар’ера

Нарадзіўся ў Барсэлёне, Каталёнія; падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» у 1947 годзе ва ўзросьце 23 гадоў, з клюбу «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой ​​першы сэзон пасьля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клюб, дэбютаваўшы ў Ля Лізе ў матчы супраць «Сэвільлі» 28 лістапада 1948 году, які скончыўся перамогай зь лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае зьяўленьне на працягу сэзону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, зьяўляючыся неад’емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клюб дэ Футбол Барсэлёна» (па завяршэньні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клюбам забаранілі выкарыстоўваць негішпанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана зьмяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» гішпанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сэзоне 1951—1952, у якім «Барсэлёна» выйграла пяць галоўных трафэяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафэй Саморы.

Да 1950 году Антоні быў важным чальцом клюбу «Барсэлёна», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Люіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступленьня за «Барсэлёну» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатаў.

На заходзе кар’еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бэнфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3.

Пасьля 1962 году Рамальетс стаў трэнэрам, за 7 гадоў трэнэрскай кар’еры зьмяніў 7 месцаў працы і 6 клюбаў.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Гішпанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 году, падчас чэмпіянату сьвету па футболе 1950 году ў Бразыліі[5]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[6].

Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталёнскую зборную.

Сям’я

Жонка Пакіта Дамінгес, дзьве дачкі[7]

Узнагароды і трафэі

Гулец

Клюбныя трафэі («Барсэлёна»):

  • Ля Ліга: 1947-48, 1948-49, 1951-52, 1952-53, 1958-59, 1959-60
  • Копа дэль Рэй: 1950-51, 1951-52, 1952-53, 1956-57, 1958-59
  • Кубак Эвы Дуартэ: 1948, 1952, 1953
  • Кубак кірмашоў: 1955-58, 1958-60
  • Лацінскі кубак: 1952

Індывідуальныя трафэі:

  • Трафэй Саморы: 1951-52, 1955-56, 1956-57, 1958-59, 1959-60

Трэнэр

«Сарагоса»:

  • Копа дэль Рэй: 1963-64
  • Кубак кірмашоў: 1963-64

Сьмерць

Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барсэлёны 31 ліпеня 2013 году, ва ўзросьце 89 гадоў[8][9][10].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads