Арзамас
места ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арзама́с (па-расейску: Арзамас) — места абласнога значэньня ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі, заснаваны ў XVI стагодзьдзі. Знаходзіцца за 112 км ад Ніжняга Ноўгараду, за 412 км ад Масквы. Насельніцтва — 104 тыс. чал. (2018), плошча — 42 км². Кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1978).
Remove ads
Этымалёгія
Паводле аднае з вэрсіяў, першапачатковая назва места Эрзямас паходзіць ад макш. эрзя «эрзянін», альбо ад эрзянскага імені Арземас, якое часта сустракаецца ў пісцовых кнігах Сярэдняга Паволжа ў XVII стагодзьдзі[2]. Імя Арземас у сваю чаргу зьвязанае з эрзянскім словам «арсема» — думка, жаданьне, мара. На землях мардвы вядома шмат тапонімаў, якія атрымалі назву ад уласных імёнаў першых пасяленцаў (Ацемасава, Вадаватава, Кічанзіна, Сырэсева). Сучасная форма назвы Арзамас зьявілася ўжо ў першай чвэрці XVII стагодзьдзя.
Remove ads
Геаграфія
Арзамас разьмешчаны на правым беразе ракі Цёшы (прыток Акі). Плошча паводле розных ацэнак складае ад 34 да 42 км². Вышыня над узроўнем мора — ад 130 да 160 м. Знаходзіцца за 112 км ад Ніжняга Ноўгараду, за 412 км ад Масквы.
Клімат умерана кантынэнтальны.
Мінуўшчына
Першыя паселішчы на тэрыторыі Арзамасу зьявіліся ў эпоху палеаліту. За 33 км на поўнач, ля вёскі Старая Пустынь, знаходзіцца мэзалітычная стаянка, заснаваная 9—8 тыс. гадоў таму[3][4].
У XV стагодзьдзі берагі Волгі і Суры паступова калянізуюць маскавіты. Вакол цяперашняга Арзамасу расьлі непраходныя лясы, таму там існаваў цэнтар мардоўскіх паселішчаў.
Першыя згадкі пра крэпасьць Арземас датаваныя 1578 рокам, калі Іван IV прызначыў сюды ваяводу Івана Хахлова. Для аховы ад нападаў з боку Крымскага ханства і Нагайскай арды тут пастаянна ўмацоўваліся абарончыя збудаваньні. Значэньне места ў абароне паўднёва-ўсходніх межаў Маскоўскай дзяржавы атрымала адлюстраваньне ў геральдыцы.
У 1580 року ў места прыбыла вялікая колькасьць наўгародцаў, высланых пасьля ўчыненага Іванам Жахлівым пагрому.
У XVII стагодзьдзі Арзамас стаў істотным транзытным пунктам на шляху з Масквы ў паўднёва-ўсходнія раёны краіны. У 1669—1671 роках быў адным з цэнтраў сялянскага паўстаньня пад даводзтвам Сьцяпана Разіна.
З 1708 року — цэнтар Арзамаскай правінцыі Ніжагародзкую губэрню[5]. З 1779 — цэнтар павету.
У 1954 стаў цэнтрам Арзамаскай вобласьці, скасаванай ужо ў 1957 року. У 1978 з нагоды 400-годзьдзя ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Гарады-браты
Эканоміка
Эканоміка характарызуецца перавагай прамысловага сэктару, які складае 73%. Дзейнічаюць 14 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў машынабудаваньня, радыё- і прыборабудаваньня, будаўніцтва, харчовай галіны[11].
Транспарт
Праз Арзамас праходзяць трасы зь Ніжняга Ноўгарада да паўднёвых раёнаў вобласьці, а таксама да Рэспублікі Мардовіі.
Функцыянуюць два чыгуначныя вакзалы на чыгунках Масква — Казань, Ніжні Ноўгарад]] — Пенза.
Культура
Дзейнічаюць музэі, бібліятэкі, кінатэатар, музычная вучэльня, дом культуры, мастацкая і дзьве музычныя школы.
Арзамаскі політэхнічны інстытут Ніжагародзкага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Аляксеева і Арзамаская філія Ніжагародзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Лабачэўскага.
Архітэктура
Асноўныя славутасьці — праваслаўныя цэрквы і манастыры, помнікі народнага дойлідзтва. 18 аб’ектаў культурнай спадчыны фэдэральнага значэньня і больш за 150 — мясцовага.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads