Арсень Яцанюк
украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсе́нь Пятро́віч Яцаню́к (па-ўкраінску: Арсеній Яценюк; нарадзіўся 22 траўня 1974 году, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітык. Прэм’ер-міністар Украіны з 27 лютага 2014 году да 14 красавіка 2016 году. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 траўня 1974 году ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту (2001). У 1992—1997 працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамэнту, дарадцам кіраўніка праўленьня, намесьнікам кіраўніка праўленьня АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністар эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. З студзеня 2003 — першы намесьнік Кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны. Люты — верасень 2005 году: першы намесьнік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міністар эканомікі ва ўрадзе Еханурава. Міністар замежных справаў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 сьнежня 2007.
На пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2007 году абраны народным дэпутатам Украіны 6-га скліканьня па сьпісу блёку НУНС. Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 сьнежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэньнем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).
27 лютага 2014 абраны Вярхоўнай Радай Украіны як прэм’ер-міністар краіны[4]. У лютым 2014 году прызначаны прэм’ер-міністрам краіны (гл. таксама Эўрамайдан, урад Яцанюка). 24 ліпеня гэтага ж году падаў у адстаўку ў сувязі з распадам парлямэнцкае кааліцыі «Эўрапейскі выбар» і нежаданьнем фармаваць новую, паколькі для гэтага давялося б прыбегнуць да ўдзелу з Партыяй Рэгіёнаў і КПУ — прыхільнікамі папярэдняе ўлады, якія, на думку Яцанюка, блякуюць ініцыятывы ўраду. Як адзначыў Яцанюк, другім мажлівым варыянтам стала адстаўка прэм’ер-міністра[5].
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Арсень Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» ды іншых навуковых працаў. Акрамя ўкраінскай вольна валодае ангельскай ды расейскай мовамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads